Юбілейная капліца (Мінск)
Юбілейная капліца — рымска-каталіцкая капліца ў Мінску, збудаваная ў 1826 годзе ў гонар 1500-годдзя Нікейскага сабору. Знішчана за савецкім часам. ![]() Месцілася на Юбілейная плошчы (плошча атрымала сваю назву ад імя капліцы) прыкладна на тым месцы, дзе цяпер стаіць крама «Тэхніка ў быце»[1]. ГісторыяУ 1825 годзе ў свеце ўрачыста адзначаўся юбілей Нікейскага (Усяленскага) сабора, які зацвердзіў галоўныя дагматы і сімвалы хрысціянства. Рымскі Папа Леў XII абвясціў гэты год юбілейным, аднак у беларускіх касцёлах свята адзначалі ў наступным годзе. Менавіта тады на ўскраіне Мінска ўзвялі сціплы помнік-капліцу[2]. Капліца не пацярпела ў Другую сусветную вайну, знішчана савецкімі ўладамі пасля 1947 года. АрхітэктураПомнік архітэктуры класіцызму, уяўляла сабой квадратны пастамент з круглай калонай, завершанай крыжам. Галерэя
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia