Касцёл Сэрца Ісуса (Слабодка)
Касцёл Сэрца Ісуса — касцёл у аграгарадку Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. ГісторыяАрхітэктура![]() Касцёл уяўляе сабой трохнефавую двухвежавую базіліку з апсідай, трансептам і сакрысціямі. Галоўны фасад сфарміраваны дзвюма высокімі пяціяруснымі вежамі з вострымі шатровымі вярхамі і параўнальна невялікай фасаднай плоскасцю цэнтральнага нефа паміж імі. Сцены прарэзаны паўцыркульнымі, лучковымі і круглымі аконнымі праёмамі з вітражамі (каляровае шкло захавалася часткова). Над галоўным уваходам і на фасадных плоскасцях трансепта размешчаны вялікія вокны-«ружы». Усе сцены раскрапаваны ступеньчатымі контрфорсамі, якія на бакавых фасадах злучаны з дэкаратыўнымі аркбутанамі. Уваходы вырашаны ў выглядзе аднатыпных парталаў з паўцыркульнымі праёмамі. Інтэр’ерыУ інтэр’еры — цыліндрычныя скляпенні з распалубкамі, хоры ў верхняй частцы бабінца. У пластычным вырашэнні шырока выкарыстаны ордэрныя элементы раманскай архітэктуры: аркатурныя паясы, нішы, калонкі з капітэлямі раслінных форм. Сцены і скляпенні алтарнай часткі размаляваны арнаментам. Першапачатковая аздоба інтэр’ера не захавалася. Дзверы![]() Вялікую мастацкую каштоўнасць маюць жалезныя акоўкі ўсіх вонкавых дзвярэй касцёла, выкананыя мясцовым кавалём. Кампазіцыі аковак складаюцца з сіметрычна ўкладзеных па баках завесы (царгі) спіралепадобных пышных раслінных сцёблаў, што заканчваюцца то чатырохлістымі кветкамі, то пальметападобным лістком. Пры кампазіцыйным адзінстве аковак усіх дзвярэй дэталі не паўтараюцца, што сведчыць аб свабоднай імправізацыі майстра ў кожным выпадку. Арыгінальную, багатую па форме і складаную па малюнку кампазіцыю маюць акоўкі дзвярэй цэнтральнага ўвахода. Яны вырашаны як пышныя букеты з арнаментальных элементаў, што паўтараюцца ў кампазіцыях дэкору бакавых дзвярэй. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia