Катастрофа Boeing 737 пад Тэгеранам
Катастрофа Boeing 737 пад Тэгеранам — буйная авіяцыйная катастрофа, якая здарылася раніцай 8 студзеня 2020 года. Авіялайнер Boeing 737-8KV авіякампаніі Міжнародныя авіялініі Украіны (МАУ) выконваў міжнародны рэйс PS-752 па маршруце Тэгеран — Кіеў, але праз 6 хвілін пасля ўзлёту страціў вышыню і ўрэзаўся ў зямлю каля горада Паранд, за 20 км на паўночны ўсход ад аэрапорта Тэгерана. Пры гэтым загінулі ўсе, хто быў на яго борце: 176 чалавек — 167 пасажыраў і 9 членаў экіпажа. Катастрофа рэйса 752 стала найбуйнейшай (па колькасці загінулых) за ўсю гісторыю ўкраінскай авіяцыі (уключаючы савецкі перыяд), перасягнуўшы катастрофу Ан-10 пад Харкавам (122 загінулых). Таксама гэта першая катастрофа ў гісторыі кампаніі МАУ за 28 гадоў існавання[1]. На момант падзей займала 48-ы радок сярод найбуйнейшых авіяцыйных катастроф у свеце. Прычынай крушэння стала трапленне ракеты, якую памылкова выпусціла сістэма СПА Ірана. На гэта паўплываў фактар напружанасці ваенных з-за амерыкана-іранскага канфлікту на Блізкім Усходзе[2]. СамалётBoeing 737-8KV (WL) (мадэль 737-800, KV — код авіякампаніі МАУ) з завадскім нумарам 38124 і серыйным 5977 быў пабудаваны ў 2016 годзе, а 21 чэрвеня здзейсніў свой першы палёт. Лайнер атрымаў рэгістрацыйны нумар UR-PSR і быў перададзены заказчыку — Міжнародным авіялініям Украіны. Па маршруце Сіэтл-Кефлавіку — Кіеў, з 19 па 20 ліпеня 2016 года борт UR-PSR прыбыў у аэрапорт Барыспаль — асноўны хаб авіякампаніі[3]. Самалёт быў абсталяваны двума турбавентылятарнымі рухавікамі CFM International CFM56-7B24E. Эксплуатаваўся ў кампаноўцы салона на 186 месцаў эканом-класа (CY186)[3]. Апошняе тэхнічнае абслугоўванне праходзіў 6 студзеня 2020 года[4]. Пры «ўзросце» 3 гады і 6 месяцаў дадзены самалёт быў адным з самых маладых прадстаўнікоў сямейства 737 Next Generation у флоце авіякампаніі[5]. Экіпаж і пасажырыНа борце знаходзіліся 176 чалавек, з якіх 167 — пасажыры[6]. Экіпаж складаўся з 9 чалавек[7]:
Па даных СНБА Украіны, два чалавекі з 169, зарэгістраваных на рэйс, не селі ў самалёт[12]. ПерадгісторыяКатастрофа адбылася на фоне палітычнага крызісу паміж ЗША і Іранам у Персідскім заліве. Сітуацыя ў рэгіёне была напружанай пасля нанясення ўдараў ЗША ў Іраку і гібелі ў выніку авіяўдару 3 студзеня 2020 года ў Багдадзе іранскага генерала Касема Сулеймані, камандуючага спецпадраздзяленнем «Аль-Кудс». 8 студзеня іранскі Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) пачаў аперацыю адплаты, накіраваную супраць амерыканскіх ваенных баз на тэрыторыі Ірака, а войскі СПА былі прыведзеныя ў 100% боегатоўнасць. Як сказаў камандуючы ваенна-касмічнымі сіламі Ірана Амір Алі Хаджызадэ, вайскоўцы прасілі спыніць авіязносіны на час ракетнага ўдару па амерыканскаму кантынгенту ў Іраку, але гэта патрабаванне не выканалі[13][14]. Катастрофа Boeing 737 пад Тэгеранам адбылася праз некалькі гадзін пасля атакі КВІР на амерыканскія ваенныя аб’екты ў Іраку. Катастрофа![]() Борт UR-PSR выконваў міжнародны рэйс PS-752 з Тэгерана ў Кіеў. У 02:38 UTC (06:08 па мясцовым часе), пасля гадзінны затрымкі, рэйс 752 узляцеў з паласы 29R аэрапорта імя імама Хамейні, і спачатку палёт праходзіў у нармальным рэжыме. Аднак у 02:44 UTC (06:14 па мясцовым часе), калі лайнер з хуткасцю 509 км/г падняўся да вышыні 2416 м, сувязь з ім нечакана перапынілася[15]. Самалёт перайшоў у некіравальны спуск, пры гэтым, паводле апублікаванага іранскімі студэнтамі відэазапісу, на яго борце быў пажар[16]. Машына ўрэзалася ў зямлю ля паўночнай мяжы Паранда, за 20 км на паўночны захад ад аэрапорта, і цалкам разбурылася, а ўсе, хто быў у ёй, загінулі[17]. На кадрах, знятых відавочцамі, відаць, што самалёт адразу пасля ўзлёту загарэўся і ўпаў, пасля чаго адбыўся выбух[18]. РэакцыяАдразу пасля інцыдэнту іранскія карыстальнікі Твітэра выклалі непацверджаную інфармацыю аб тым, што катастрофа адбылася ў выніку памылковага запуску ракет СПА іранскімі ваеннымі. Арабская газета Al-Hadath таксама паведаміла, што самалёт быў збіты іранскімі СПА[19]. Аднак вядучыя іранскія агенцтвы навін паведамілі пра тэхнічную няспраўнасць[20]. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў не спекуляваць на прычынах інцыдэнту. Украінскі лідар выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых пасажыраў і членаў экіпажа[21]. У сувязі з катастрофай ён перапыніў візіт у Аман і выляцеў у Кіеў[22]. Па яго ўказанні СНБА сфарміраваў аператыўны штаб[23]. Прэзідэнт дадаў таксама, што некалькі ўкраінскіх самалётаў падрыхтаваны да вылету ў Тэгеран для наступнай транспартоўкі целаў загінулых[22]. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Уладзіміру Зяленскаму, прэзідэнту Ірана Хасану Раўхані і генерал-губернатару Канады Жулі Пеет[24]. Спачуванні іранскаму і ўкраінскаму прэзідэнтам выказаў таксама прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін[25][26]. Спачуванні сем’ям загінулых выказалі дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа[27], міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ і іншыя палітыкі[27][28]. Джасцін Трудо, прэм’ер-міністр Канады, — краіны, грамадзянамі якой была значная частка загінулых, — разам з іншымі членамі ўрада Канады выказаў шкадаванне ў сувязі з трагедыяй і паабяцаў сумесную работу з міжнароднымі партнёрамі з мэтай «адказаць на пытанні канадцаў»[27]. 9 студзеня стала днём жалобы ў Іране і ва Украіне[29][30]. РасследаваннеНа месца крушэння была накіравана іранская следчая група[31]. Па словах кіраўніка камісіі па расследаваннях катастроф Іранскай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі, паведамленняў пра надзвычайную сітуацыю на борце ад экіпажа не паступала[32]. Украінскі ўрад паведаміў, што накіруе ўласных экспертаў для дапамогі следчай групе ў расследаванні трагедыі. Уладзімір Зяленскі даў указанне генпракурору Украіны пачаць расследаванне прычын катастрофы[22]. Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства дарог і гарадскога развіцця Ірана сцвярджаў, што пасля ўзгарання рухавіка самалёт ахапіла полымя, што прывяло да страты кантролю над лайнерам і крушэння[22][33]. Амаль адразу была выключана версія пра тэракт на борце[34]. Неўзабаве пасля крушэння былі выяўлены бартавыя самапісцы[22]. Іран адмовіўся даваць Украіне «чорныя скрыні»[35]. Начальнік дэпартамента рэагавання на надзвычайныя здарэнні Арганізацыі грамадзянскай авіяцыі Ірана Хасан Резаіфар заявіў[36]:
Паводле стандартаў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі, акрамя прадстаўнікоў краіны, у якой адбыўся інцыдэнт, у расследаванні павінны прыняць удзел амерыканскі Нацыянальны савет па бяспецы на транспарце (як прадстаўнік дзяржавы-вытворцы самалёта), французскае Бюро па расследаванні і аналізе бяспекі грамадзянскай авіяцыі (як прадстаўнік дзяржавы-вытворцы рухавікоў) і ўкраінскае Міністэрства інфраструктуры (як прадстаўнік дзяржавы рэгістрацыі борта)[37]. Кіраўнік іранскага аддзялення ІКАО Алі Абедзадэ паведаміў, што прадстаўнікі Украіны будуць дапушчаны да расследавання[38]. 9 студзеня Арганізацыя грамадзянскай авіяцыі Ірана апублікавала першыя вынікі расследавання. Паводле папярэдніх даных, паветранае судна загарэлася ў паветры. Выявіўшы тэхнічную праблему, пілоты развярнулі самалёт, каб вярнуцца ў аэрапорт. Пры сутыкненні самалёта з зямлёй адбыўся ўзрыў. Адзначалася, што ад экіпажа не паступала паведамленняў аб незвычайных абставінах палёту[39]. 10 студзеня абломкі самалёта былі сабраны і вывезены ў ангар для рэканструкцыі і расследавання прычыны катастрофы[40]. Кіраўнік арганізацыі грамадзянскай авіяцыі Ірана Алі Абедзадэ заявіў, што расследаванне катастрофы зойме адзін-два гады, а расшыфроўка чорнай скрыні зойме адзін-два месяцы[41]. Як паведаміў міністр замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка, Украіна атрымала ад Ірана доступ да бартавога самапісца. Паводле яго слоў, прадстаўнікам украінскага боку таксама далі доступ да абломкаў самалёта і месца крушэння, а таксама да запісаў перамоў дыспетчараў аэрапорта Тэгерана з пілотамі. Як адзначыў Прыстайка, украінскі экіпаж да апошняга не паведамляў ні пра якія непаладкі, аднак перад крушэннем рэзка змяніў курс[42]. Кіраўнік СБУ Іван Баканаў заявіў, што ведамства разглядае дзве прыярытэтныя версіі прычын, якія прывялі да авіякатастрофы: першая — пападанне ракеты, другая — тэракт[43][44]. 11 студзеня Іран прызнаў, што ўкраінскі самалёт быў збіты СПА краіны па памылцы, а не пацярпеў катастрофу ў выніку тэхнічнай няспраўнасці. Пра гэта заявіў Генштаб Узброеных сіл Ірана. У заяве вайскоўцаў было сказана, што катастрофа стала вынікам чалавечай памылкі[45]. Поўную адказнасць за катастрофу ўкраінскага самалёта прыняў на сябе Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі. Паводле слоў камандуючага ваенна-касмічнымі сіламі Ірана Аміра-Алі Хаджызадэ, сістэма СПА прыняла ўкраінскі самалёт за крылатую ракету, а сувязь у гэты момант была няспраўнай. Аператар супрацьпаветранай абароны Ірана самастойна вырашыў выпусціць крылатую ракету па самалёце, не здолеўшы звязацца з камандаваннем[13][14][46]. Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані ў размове з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім выказаў спачуванні ўкраінскаму народу і сем’ям загінулых. Ён папрасіў прабачэння іранскага боку за трагедыю. Хасан Раўхані заявіў, што трагедыя адбылася з-за няправільных паводзінаў іранскіх вайскоўцаў і паабяцаў прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці[47][48]. Прэзідэнт Украіны У. Зяленскі дамовіўся з прэзідэнтам Францыі Э. Макронам аб прыцягненні французскіх спецыялістаў да расшыфроўцы «чорных скрыняў»[49]. 12 студзеня французскае Бюро па расследаванні і аналізе бяспекі грамадзянскай авіяцыі (BEA) паведаміла, што «чорныя скрыні» збітага ракетай рэйса будуць расшыфраваны на тэрыторыі Украіны[50]. 13 студзеня Савет па бяспецы на транспарце Канады (TSB) па запрашэнні Ірана накіраваў двух сваіх следчых у Тэгеран. TSB таксама планаваў адправіць другую групу следчых з вопытам загрузкі і аналізу бартавых самапісцаў[51][52]. 14 студзеня пошукавая каманда ДСНС, эксперты МУС і следчыя Нацыянальнай паліцыі Украіны завяршылі пошукавыя работы, следчыя мерапрыемствы і работу па ідэнтыфікацыі целаў загінулых на месцы катастрофы і вярнуліся ва Украіну[53]. У чэрвені ў Міністэрстве замежных спраў Ірана заявілі пра гатоўнасць правесці перамовы з Украінай па «чорных скрынях» і выплаце кампенсацый сем’ям загінулых[54]. Аднак 9 ліпеня намеснік кіраўніка МЗС Украіны Яўген Енін заявіў, што з пачатку 2020 года Украіна накіравала Ірану чатыры прапановы аб пачатку перамоў, але канкрэтную дату так і не ўдалося ўзгадніць[55]. 24 ліпеня намеснік міністра замежных спраў Украіны Яўген Енін заявіў, што даныя з «чорных скрыняў» лайнера пацвердзілі факт знешняга ўмяшання ў работу самалёта[56]. 29 ліпеня ў Кіеве пачаўся першы этап перамоў з Іранам па збітаму ўкраінскаму «Боінгу»[57]. Па іх выніках Тэгеран пагадзіўся выплаціць усе неабходныя кампенсацыі[58]. 20 лютага 2021 года ваенная пракуратура Ірана завяршыла расследаванне катастрофы самалёта МАУ, пачалася падрыхтоўка абвінаваўчага акта дзесяці падазраваным[59]. Прычына катастрофы11 студзеня кіраўнік МЗС Ірана Махамад Джавад Зарыф заявіў, што, паводле папярэдніх высноў унутранага расследавання, праведзенага ўзброенымі сіламі, было зроблена заключэнне, што самалёт быў збіты выпадкова ў выніку «чалавечай памылкі»[60]. У афіцыйным паведамленні гаварылася[61]:
У заяве таксама было паказана, што вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці[62]. У заяве прэзідэнта Ірана Хасана Рухані, апублікаваным ISNA, гаварылася, што на фоне «запалохванняў і агрэсіі з боку ЗША» пасля гібелі Касема Сулеймані з мэтай абароны ад магчымых нападаў з боку ЗША іранская армія была прыведзена ў поўную гатоўнасць, «аднак, на жаль, гэта прывяло да чалавечых памылак». Па словах Рухані, Іран глыбока шкадуе аб трагедыі[63]. Генеральны штаб УС Ірана паведаміў, што праз некалькі гадзін пасля ракетнага ўдару Ірана ваенныя самалёты, якія належаць амерыканскім ВПС, павялічылі колькасць палётаў у паветранай прасторы каля Ірана, і працягвалі паступаць паведамленні пра некаторыя лятучыя цэлі, якія набліжаліся да абарончых аб’ектаў краіны[64]. Камандуючы Ваенна-касмічнымі войскамі Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Амір-Алі Хаджызадэ заявіў, што аператар сістэмы СПА вызначыў украінскі самалёт як «варожы аб’ект»[65] (крылатую ракету[66]), але з-за перашкод у сувязі не змог дакласці пра гэта камандаванню, таму ён самастойна прыняў няправільнае рашэнне і запусціў ракету па цэлі[67]. Генеральны штаб Узброеных сіл Ірана заявіў, што вінаватыя ў гібелі самалёта былі перададзены армейскай судовай арганізацыі для прыняцця працэсуальных рашэнняў[68]. Наступствы катастрофыМАУ абвясціла аб прыпыненні палётаў у Тэгеран на нявызначаны тэрмін[69]. Паралельна з гэтым у сувязі з высокай напружанасцю ў рэгіёне аб аналагічных рашэннях заявілі і іншыя авіякампаніі, у тым ліку Singapore Airlines, China Airlines і Malaysia Airlines[70]. Не выкарыстоўваць паветраную прастору краін Блізкага Усходу праз некалькі гадзін пасля катастрофы рэкамендавала Расавіяцыя. Падобнае рашэнне прыняла авіякампанія Air Astana[71]. 10 студзеня намеснік кіраўніка Арганізацыі грамадзянскай авіяцыі Ірана Мартэза Дэхган паведаміў, што шэраг міжнародных авіякампаній, якія раней прыпынілі рэйсы ў Іран, а таксама рэйсы, маршрут якіх пралягае праз гэту краіну, з меркаванняў бяспекі аднавілі палёты над Іранам[72]. Пасля таго як афіцыйныя ўлады краіны прызналі, што па памылцы збілі пасажырскі лайнер «Украінскіх авіяліній», больш за дзве тысячы маладых актывістаў выйшлі на стыхійны мітынг у Тэгеране ўвечары 11 студзеня[73]. Галоўным лозунгам пратэстуючых стала патрабаванне ліквідаваць Вярхоўнага лідара Ірана[74]. 12 студзеня падобныя мітынгі супраць палітыкі КВІР прайшлі ў Ісфахане і Хамадане[75][76]. 19 студзеня целы 11 загінулых украінскіх грамадзян прыбылі ва Украіну[77]. Суд16 красавіка 2023 года паведамлена, што ў Іране вынеслі прысуд 10 вайскоўцам узброеных сіл па абвінавачанні ў датычнасці да збіцця самалёта. Камандзіра, чые дзеянні прывялі да катастрофы, прысудзілі да дзесяці гадоў пазбаўлення волі, іншых вайскоўцаў — ад аднаго да трох гадоў[78][79]. Заўвагі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia