Аперацыя «Праўдзівае абяцанне»
Аперацыя «Праўдзівае абяцанне» (па-персідску: قول صادقانه)[3] — акцыя Ірана і яго саюзнікаў супраць Ізраіля. Праведзена ў адказ на бамбардзіроўку іранскага консульства ў Дамаску. Ход падзейУвечары 13 красавіка 2024 года каля 22 гадзін[4] у бок Ізраіля запушчана некалькі сотняў беспілотнікаў Shahed 136 і балістычных ракет. Атака праводзілася ў некалькі хваляў з тэрыторый Ірана, Лівана і Ірака[5]. Праіранскія групоўкі па ўсім Блізкім Усходзе (Хусіты[6], Хезбала[7], ІСІ[8][9]) таксама запусцілі ракеты па тэрыторыі праціўніка[10]. Сярод цэляў былі ваенныя аб’екты і іншая інфраструктура[11]. Паводле ацэнак ізраільскіх чыноўнікаў, запушчана каля 100 дронаў[12]. Крыніца ў ізраільскіх Узброеных сілах паведаміла, што нападам падвергліся толькі ваенныя аб’екты[13]. Між тым, пасля стала вядома, што праз абстрэл была цяжка параненая 10-гадовая бедуінская дзяўчынка ў раёне Арада і яшчэ адна дзяўчынка сямі гадоў. Усяго больш за 30 чалавек атрымалі траўмы[14]. Адразу ж пасля пачатку атакі ізраільскі прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху выступіў са зваротам да народа і даў абяцанне «спакойна і рашуча» абараніць краіну ад любой пагрозы[4]. Па ўсёй тэрыторыі Ізраіля была абвешчаная паветраная трывога[15]. Ноччу 14 красавіка іарданскія сістэмы СПА, знішчальнікі ВПС ЗША, ВПС Іарданіі[16], ВПС Вялікабрытаніі і ВПС Ізраіля пачалі перахоп дронаў[17]. Да 12:00 14 красавіка ўдары прыпынены[4]. Наступствы19 красавіка Ізраіль нанёс удары ў адказ. РэакцыяЛіван, Егіпет, Ірак, Іарданія, Сірыя і Ізраіль закрылі сваю паветраную прастору[18][19][20]. Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак асудзіў ракетную атаку[21]. Канада таксама асудзіла напад, а ЗША заявілі, што падтрымаюць афіцыны Тэль-Авіў[22]. Афіцыйны Тэгеран прыгразіў атакаваць ваенныя базы ЗША, калі яны ўмяшаюцца[23][24]. Заўвагі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia