Кацельня Баярская
Каце́льня Бая́рская[1] (трансліт.: Kacieĺnia Bajarskaja, руск.: Котельня Боярская) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Клейнікаўскага сельсавета. Размешчана за 14 км на паўночны захад ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Скокі. У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пагранічнік» (цэнтр — в. Клейнікі). ГісторыяУ 19 ст. вёска ў Матыкальскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін, карчма. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 5 вяскоўцаў загінулі, 1 прапаў без вестак. Да 8 верасня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Матыкальскага сельсавета[2]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia