Нэплі
Нэ́плі[1] (трансліт.: Nepli, руск.: Непли) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Клейнікаўскага сельсавета. Размешчаны за 12 км на паўночны захад ад Брэста. У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пагранічнік» (цэнтр — аг. Клейнікі). ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як маёнтак — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Троцкага ваяводства ВКЛ. У 1510 годзе кароль Жыгімонт I Стары зацвердзіў с. Нэпле за магнатам Львом Багавіцінавічам. З 1566 года ў Берасцейскім ваяводстве ВКЛ. У 1769 годзе ўласнасць Нямцэвічаў. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. З 1868 года вёска ў складзе маёнтка, якім валодаў пан Пуслоўскі. У 1890 годзе цэнтр Нэплінскай сельскай грамады, якой належала 171 дзес. зямлі. Уладальнікам фальварка быў барон Таўбе. Працавала школа граматы. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Матэрыяльнае становішча сялян было цяжкім. У сувязі з тым, што вяскоўцы не маглі выплаціць усе падаткі за зямлю, у 1931 годзе была апісана маёмасць 37 гаспадарак. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 20 вяскоўцаў. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia