Клейнікаўскі сельсавет
Кле́йнікаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Клейнікі. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рэчыцкага сельсавета[1]. 8 верасня 1959 года цэнтр Рэчыцкага сельсавета перанесены ў вёску Клейнікі, сельсавет перайменаваны ў Клейнікаўскі, у склад сельсавета з Матыкальскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кацельня Баярская, Коладна, Церабунь і Шумакі)[2]. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Коладна (злілася з вёскай Церабунь)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Клейнікаўскага сельсавета было 8 населеных пунктаў[4]. СкладУ склад сельсавета ўваходзяць 7 населеных пунктаў:
Да 21 снежня 2007 года ў склад Клейнікаўскага сельсавета ўваходзілі Казловічы[5]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2226 чалавек[6], з іх 85,6 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 5,1 % — украінцы, 1,1 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года — 2598 чалавек[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia