Кацярына Тэнчынская
Кацярына Тэнчынская[5], Кацярына з Тэнчына гербу «Тапор» (каля 1544 — 16 сакавіка 1592, Мір, Карэліцкі раён[6]) — слуцкая княгіня, жонка Юрыя Юр’евіча Алелькавіча і Крыштафа Радзівіла. БіяграфіяСям’яКацярына нарадзілася ў 1544 годзе ў сям’і пазнейшага ваяводы кракаўскага Станіслава Тэнчынскага[7] і Ганны — дачкі Богуша Багавіцінавіча. належала да даўняга польскага графскага роду Тэнчынскіх[8]. Яе братам быў Ян Баптыста Тэнчынскі, ваявода бельскі, староста люблінскі[9]. Род графаў Тэнчынскіх адносіўся да ліку самых уплывовых і багатых фамілій Польскага каралеўства[5]. Першы шлюбУ 14-гадовым узросце маладую дзяўчыну аддалі замуж за слуцкага князя Юрыя Алелькавіча. Гэта адбылося ў маі 1558 года пасля велікодных свят[5]. Нявеста атрымала добрую адукацыю, пра што сведчаць яе лісты, і вызначалася розумам і сціпласцю[5]. Юрый быў праваслаўным, а Кацярына, хоць і належала да каталіцкай веры, добра ведала праваслаўнае багаслужэнне, бо яе маці таксама была праваслаўнай[5]. Амаль да канца свайго жыцця Кацярына не проста наведвала праваслаўныя багаслужэнні, але і была актыўнай апякункай праваслаўных цэркваў ва ўладаннях мужа[5]. Шлюб акрамя вялікага пасагу даў князям Слуцкім палітычную падтрымку роду Тэнчынскіх. Пасаг у 20 тысяч польскіх злотых[10], атрыманы за Кацярынай, складаўся з срэбра, перлаў, клейнотаў на 13 тысяч злотых і 10 тысяч коп грошай наяўнымі грашыма. Да таго ж ёй адышлі на Падляшшы маёнтак Семяцічы (мястэчка і 7 вёсак) і Орля[5]. Узамен такога вялікага пасагу 25 мая 1558 года Юрый Слуцкі запісаў сваёй маладой жонцы вена на трэці ўсіх сваіх добр на 50 тысяч злотых[11]. Гэты запіс быў пацверджаны каралём праз некалькі дзён пасля яго выдання. У адказ Кацярына падпісала ліст, якім пацвярджала атрыманне ад бацькі ўсяго пасагу і адмаўлялася ад усіх прэтэнзій на бацькоўскія і мацярынскія маёнткі[12]. Яны павінны былі пасля смерці бацькі перайсці яе старэйшаму брату Яну Баптысце[5]. Праз год пасля вяселля Кацярына нарадзіла хлопчыка. Яго назвалі ў гонар бацькі Юрыем. Потым у Кацярыны нарадзілася яшчэ двое дзяцей — Сямён і Аляксандр[8]. У 1578 годзе, у 34 гады княгіня засталася ўдовай і багатай спадчынніцай нябожчыка мужа. Кацярына распараджалася княствамі і мноствам маёнткаў да паўналецця сыноў. Да ўсяго іншага, яна атрымала ад караля дадатковыя землі[8]. Другі шлюб![]() Праз тры гады Кацярына зноў выйшла замуж. Яе выбраннікам стаў малады і багаты гетман Крыштаф Радзівіл. Яна стала яго трэцяй жонкай. Маладому мужу Кацярына нарадзіла яшчэ дваіх дзяцей — Крыштафа і Альжбету[8]. У 48-гадовым узросце Кацярына памерла 19 сакавіка 1592 года[13]. Сям’яДзеці
У культурыПрыжыццёвы партрэт княгіні Кацярыны раней упрыгожваў карцінную галерэю Слуцкага замка[14], а зараз захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве. Слуцкую княгіню адлюстраваў невядомы мастак. Як мяркуецца, карціна была напісана ад канца 1578 да сярэдзіны 1581 (паміж смерцю першага мужа і другім шлюбам). Лацінскі надпіс на палатне кажа: «Год панскі 1580. Кацярына, графіня з Тэнчына, божай ласкай княгіня слуцкая, свайго ўзросту 35 гадоў». На самой жа карціне княгіня выглядае значна старэй. У крыніцах падаецца, што аўтарам партрэту быў невядомы польскі жывапісец, магчыма Марцін Кобер[15]. Паводле іншай версіі згодна архіўных звестак і даследаванняў вучонага-гісторыка А. Грыцкевіча гэты партрэт быў напісаны ў Слуцку і, верагодна, мясцовым мастаком[16]. Аналіз жывапісных асаблівасцей твора сведчыць пра знаёмства аўтара партрэта з кракаўскай мастацкай школай. Гэта не выпадкова, бо княгіня была родам з Кракава і сувязі слуцкага княжацкага двара з польскай сталіцай існавалі. Гэта ўзор распаўсюджанага ў той час тыпу «сармацкага партрэта»[17]. У 1988 годзе Міхаіл Самуілавіч Басалыга стварыў каляровую літаграфію «Слуцкая княгіня Кацярына Ценчынская Алелькавіч»[18]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia