Клод Ланцман
Клод Ланцман (фр.: Claude Lanzmann; 27 лістапада 1925, Буа-Каломб — 5 ліпеня 2018, Парыж) — французскі журналіст і кінарэжысёр-дакументаліст. БіяграфіяЯго дзед і бабуля, Янкл і Пэрл Гроберман, эмігравалі ў Парыж з Кішынёва пасля яўрэйскага пагрому 1903 года, калі яго маці Палет было 3 месяцы. Дзед і бабуля па бацькоўскай лініі, Іцхок (Ляон, 1874—?) і Ганна Ланцман, эмігравалі тады ж з Вілейкі. У 1940 годзе Клод разам з братам і сястрой хаваўся ад немцаў у авернскай вёсцы. У 1943 годзе ён стаў адным з арганізатараў Супраціўлення ў ліцэі Блеза Паскаля ў Клермон-Феране. Быў у падполлі, затым у атрадах макі ў Аверні. З 1947 года вывучаў філасофію ў Цюбінгене, затым выкладаў філасофію і французскую літаратуру ў Свабодным універсітэце Берліна, дзе ў 1952 годзе пазнаёміўся з Сартрам і Сімонай дэ Бавуар. Ланцман пачаў актыўна супрацоўнічаць з іх часопісам «Тан мадэрн» («Новыя часы»), быў яго галоўным рэдактарам. Падпісаў «Маніфест 121» супраць вайны ў Алжыры. Шмат пісаў пра араба-ізраільскі канфлікт. З 1970 года амаль цалкам засяродзіўся на дакументальным кіно. Памёр 5 ліпеня 2018 г. Быў удастоены нацыянальнай цырымоніі развітання. Пахаваны на могілках Манпарнас. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia