Кніга Ісуса Сірахава (Скарына)Кніга Ісуса Сірахава («Книга Исуса Сирахова рекомая Панаретосъ Еклесиастыкусъ или Церъковникъ») — пражскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет 5 снежня 1517 года. Змест кнігі![]() Выданне адкрываецца тытульным лістом з гравюрай і назвай кнігі («Зуполъне выложены на руский языкъ докторомъ Францискомъ Скориною изъ славнаго града Полоцька…»). На першым і другім аркушы даецца «Предъсловие Исуса сына Сирахова в книгу, рекомую Церъковникъ», на 2-м — 4-м аркушах: «… Другая предъмолъва доктора Францъциска Скорины въ книгу Исуса Сирахова». Пасля даецца тэкст 51 раздзелаў кнігі, а на апошнім аркушы — пасляслоўе. Друкарскія асаблівасці выдання![]() Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выдання — у чвэрць аркуша, аб'ём — 82 аркушы, якія сабраны ў 10 сшыткаў. Набор выкананы пражскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм, на паласе — 22 радкі. Сігнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім боку аркуша ўверсе злева. У некаторых экзэмплярах захавалася рукапісная нумерацыя сшыткаў (сігнатура) на верхнем боку першых і адваротным боку апошніх аркушаў сшыткаў. Выданне ўпрыгожана 2 ілюстрацыямі, застаўкай і 32 ініцыяламі. На тытульным лісце змешчана ілюстрацыя «Дыспут» з выявай сярэднявечнага вучонага сходу, а на апошнім аркушы даецца партрэт самога Скарыны. Перад першай прамовай надрукавана малая застаўка, а вялікая застаўка з дзікімі людьмі і шчытом з зацьменнем сонца папярэднічае асноўнаму тэксту. Ініцыялы вылучаюць пачаткі раздзелаў. Захавалася 13 экзэмпляраў кнігі Ісуна Сірахава, з іх 3 поўныя. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia