Псалтыр (Скарына, 1522)Псалтыр («Псалътырь лил песни с[вя]т[о]го пророка Божия Давида царя Ерусалимъскао о Христе») — віленскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет каля 1522 года і якое ўваходзіць у склад «Малой падарожнай кніжкі» Змест кнігіНа тытульным лісце чырвоным колерам змешчана назва кнігі. На 1 — 3-ім аркушах знаходзіцца «Предъъсловие во псалтырь», якое з'яўляецца скарочанай версіяй прадмовы Псалтыра 1517 года, у прадмове адсутнічае тэкст з прыёмамі выдання, сістэму спасылак і глосы на палях, якія тлумачаць чытачам незнаёмыя словы. На аркушах 4-128 даецца тэкст уласна кнігі Псалтыр, які амаль не адрозніваецца ад пражскага выдання. На апошнім аркушы — пасляслоўе: «Доконана ес[ть] псалтырь сия з Божией помощию повелениемъ працею и великою пилностью в лекарстве доктора Франциска Скорины из славнаго града Полоцька». Час і месца выдання ў кнізе не пазначаны. Захавалася 10 экзэмпляраў кнігі Псалтыр выдання 1522 года. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia