Кніга Руф (Скарына)Кніга Руф («Книга о Руфе еже была баба Іосеова отца царя Давидова») — недатаванае пражскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет каля 1519 года. Змест кнігіНа тытульным лісце змешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполне выложена доктором Франциском Скориною изъ славнаго града Полоцька»), а на адвароце — прадмова: «Сказание доктора Франъциска Скорины с Полоцька въ книги Руф прабабы Давидовы». На 2-8 аркушах выдадзены тэкст 4 раздзелаў кнігі, на апошнім аркушы — кароткае пасляслоўе. Друкарскія асаблівасці выданняКніга выдадзена на царкоўнаславянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выдання — у чвэрць аркуша, аб’ём — 8 аркушаў, якія сабраны ў адзін сшытак. Набор выкананы пражскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм. Сігнатура адсутнічае. Фаліяцыя змешчана на верхнім боку аркуша ўверсе справа. Выданне ўпрыгожана ілюстрацыяй «Руф у полі» (тытульны ліст), застаўкай і 7 ініцыяламі. Застаўка змешчана перад асноўным тэкстам, на ёй выяўлены шчыт з зацьменнем сонца і сірэн з рыбінымі хвастамі; такая ж застаўка маецца ў яшчэ 7 другіх пражскіх выданнях. Ініцыялы змешчаны ў пачатку раздзелаў, прадмовы і пасляслоўя. Захавалася 8 экзэмпляраў выдання. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia