Прытчы Саламонавы (Скарына)Прытчы Саламона («Книги еже словуть притчи Соломона царя Израилева сына Давыдова, он же былъ царем въ Ерусалиме») — пражскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет 6 кастрычніка 1517 года. Змест кнігі![]() На тытульным лісце змешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполъне выложены на рускій языкъ докторомъ Францискомъ Скориною с Полоцка»), а на адвароце-4 аркушы — «Предисловие в притчи премудрага Саломона царя Израилева», у якім Скарына разважае пра мудрасць гэтага біблейскага аўтара, дае тлумачэнне яго імя («Саломон еже ест мирный или спокойный, понеже был мир и покой по вся времена царства его»). Далей паведамляецца пра пісьменніцкую дзейнасць Саламона, які быў аўтарам кніг Прытчаў, Еклесіяст і Песні Песняў. У прамове коратка аналізуюцца дзве апошнія кнігі і больш падрабязна першая. Скарына высока ацэньвае кнігу Прытчаў, лічыць, што яна патрэбна для «чести всякому человеку, мудрому и безумному, богатому и вбогому, младому и старому, наболей тым, они же хотять имети добрые обычае и познати мудрость и науку». На 4 аркушы даецца анатацыя, у якой раскрываецца змест кнігі і колькасць раздзелаў. На 4-47 аркушах выдадзены тэкст усіх 31 раздзелаў кнігі Прытчаў, на апошнім 48-м аркушы — кароткае пасляслоўе. Друкарскія асаблівасці выданняКніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выдання — у чвэрць аркуша, аб’ём — 48 аркушаў, якія сабраны ў 6 сшыткаў. Набор выкананы пражскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм. Сігнатура адсутнічае. Фаліяцыя змешчана на верхнем баку аркуша ўверсе справа. Выданне ўпрыгожана 2 аднолькавымі ілюстрацыямі «Суд Саламона», 2 віньеткамі і 34 ініцыяламі. Віньеткі акаймоўваюць адварот першага аркуша, на ім пачынаецца прадмова. Канцоўка завяршае анатацыю. Ініцыялы змешчаны ў пачатку раздзелаў, прадмовы і пасляслоўя. Захавалася 14 экзэмпляраў выдання, з іх 7 поўныя. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia