Плач Ераміі (Скарына)Плач Ераміі («Книжка рекомая Плачъ Еремиінъ починаеться») — недатавае пражскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет каля 1519 года. Змест кнігіВыданне адкрываецца тытульным лістом з гравюрай і пашыранай назвай кнігі («Зуполне выложены на руский языкъ доктором Франъциском Скориною с Полоцька напредъ Богу в Троіци единому ко чти и людем посполитым к доброму научению»). У гэтай назве зроблена памылка друку: слова «книжка» пачата ініцыялам «К», а пасля яшчэ раз паўторана літара «К». На першым аркушы даецца «Предословие доктора Франъциска Скорины с Полоцька въ книжки Плачу Еремиина». На 3-11 аркушах выдадзены тэкст 5 раздзелаў кнігі, а на апошнім аркушы — пасляслоўе. Друкарскія асаблівасці выданняКніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выдання — у чвэрць аркуша, аб'ём — 12 аркушаў, якія сабраны ў адзін сшытак. Набор выкананы пражскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм. Сігнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім боку аркуша ўверсе справа. Выданне ўпрыгожана гравюрай «Плач Ераміі» (тытульны ліст), 2 застаўкамі і 8 ініцыяламі. Перад асноўным тэкстам змешчана застаўка, на якой выяўлены шчыт з зацьменнем сонца, вакол якога аголеныя сірэны з рыбінымі хвастамі. Малая застаўка перад пасляслоўем мае выгляд калоны з акантавым лісцем. Захавалася ўсяго 4 экзэмпляраў кнігі Плач Ераміі, з іх 2 поўныя. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia