Кніга прарока Аўдзея
Кні́га праро́ка Аўдзея (іўр.: עֹבַדְיָה; лац.: Prophetia Abdiae; стар.-грэч.: Αβδιού) — 31-я кніга кананічнага Старога Запавету, васямнаццатая частка Танаху. Чацвёртая з кніг г. зв. малых прарокаў. Найкарацейшая кніга Яўрэйскай Бібліі, якая складаецца з 21 верша. АўтарстваПра аўтара адсутнічаюць якія-небудзь звесткі, акрамя ўступнага слова «Відзеж Аўдзея». Імя прарока (עֹבַדְיָה) азначае «слуга Госпада». Высновы пра аўтара і час стварэння тэксту можна зрабіць толькі са зместу самога прароцтва. Эдом мусіць быць знішчаны за тое, што не абараніў Ізраіль у час нападу. У гісторыі вядомыя два такія выпадкі:
ЗместКніга Аўдзея заснаваная на прарочым відзежы падзення Эдома, горнага народа, айцом-заснавальнікам якога быў Ісаў. Аўдзей апісвае сустрэчы з Госпадам, які звяртае ўвагу на пыху Эдома і вінаваціць іх у гвалце супраць братняга народу з калена Якава. Заходняя частка старажытнага Эдома знаходзілася ў пустыні Негеў да Эйлата, усходняя частка належыць да сучаснай Іарданіі. У часы Аўдзея эдомцы насялялі ўцёсы і горы засушлівых зямель на поўдзень ад Мёртвага мора да Акабскага заліва Чырвонага мора. Плошчы для раллі тут было надта мала, таму эдомцы зараблялі кантролем гандлёвага шляху між Егіптам і Вавілонам, што перасякаў іхнюю зямлю. Цягам усяго існавання Іўдзеі Эдом быў васалам Іерусаліма і не быў у пашане як паганская дзяржава. Бог праз Аўдзея звяртае ўвагу, што іхняе высокагорнае становішча занадта ўзнесла й іхнюю самапавагу, і папярэджвае, што скіне іх адтуль (Аў., 1:4). У 597 да н. э. Навухаданосар II спустошыў Іерусалім, узяў у палон цара іўдзейскага і паставіў марыянеткавага кіраўніка. Эдомцы разам з вавіланянамі разрабавалі горад. Аўдзей, пішучы прароцтва каля 590 да н. э., нагадвае эдамітам пра тое, што гэтага не варта было рабіць: «Не трэба было табе ўваходзіць у браму народу Майго ў дзень няшчасця яго і нават глядзець на злашчасце яго ў дзень пагібелі ягонай, ні дакранацца да маёмасці ягонай у дзень бедства ягонага» (Аў., 1:13). За гэта Бог, папярэджвае Аўдзей, вынішчыць дом Ісава назаўжды, не пакінуўшы нікога, а эдомскай зямлёю авалодаюць егіпцяне ды філістымляне. А сыны Ізраілевы аднойчы вернуцца з выгнання і здабудуць сабе Эдом. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia