Першая кніга Царстваў
Пе́ршая кні́га Ца́рстваў (іўр.: סֵפֶר שְׁמוּאֵל Сефер Шмуэль Алеф; лац.: Liber I Samuelis; стар.-грэч.: Α΄ Βασιλειών) — кніга Старога Запавету, трэцяя ў раздзеле г. зв. ранніх прарокаў. У іўдзейскай Бібліі (Танаху) з’яўляецца часткай кнігі Самуіла, аднак у Септуагінце і праваслаўным каноне з практычных прычын кніга Самуіла была падзелена на дзве часткі, якія атрымалі назву I і II (агулам з чатырох) кніг Царстваў. У каталіцкім і пратэстанцкім канонах называецца «Першай кнігай Самуіла». Назва кнігі ў іўдзейскім каноне не азначае аўтарства Самуіла, а паказвае значнасць яго асобы сярод іншых, пра якіх распавядае кніга. Аўтарства невядомае, аднак лічыцца, што яна была пачата прарокам Самуілам, а пасля яго смерці працягнутая яго паслядоўнікамі. Складаецца з 31 раздзела. Выкладае гісторыю Ізраіля да смерці Саўла. Пераклады
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia