Кніга прарока Сафонія
Кні́га праро́ка Сафонія (іўр.: צְפַנְיָה; лац.: Prophetia Sophoniae; стар.-грэч.: Σοφονίας) — 36-я кніга кананічнага Старога Запавету, дваццаць трэцяя частка Танаху. Дзявятая з кніг г. зв. малых прарокаў. АўтарІмя Цфанія (צְפַנְיָה şəfanjāh) — гэта скарочаны варыянт формы ад «Зефаньягу» (צְפַנְיָהוּ şəfanjāhû) і азначае «Яхвэ ўратаваў». Пра аўтара няма дакладнай інфармацыі, акрамя самога імя, і ёсць крыху інфармацыі пра ягоную сям’ю ў першым радку яго кнігі: «Слова Гасподняе, якое было Сафону, сыну Хусіі, сыну Гадаліі, сыну Амарыі, сыну Эзэкіі, у дні Ісаі, сына Амонавага, сына Юдавага». Час напісанняПрыблізна праз сто гадоў пасля смерці Ісаі ў гісторыі абранага народа пачынаецца вырашальны перыяд. Ізраільскае царства больш не існавала. Іўдзейскае царства была абмежавана кавалкам зямлі вакол Іерусаліма і нагадвала толькі цень суверэннай дзяржавы. Тут усё больш і больш адкрыта пакланяюцца багам Асірыі, якая перамагла, і ў той жа час людзі незразумелым чынам спадзяюцца, што Яхве не дазволіць канчаткова загінуць вернікам Запавету. Пры такіх абставінах падчас кіравання цара Іасіі і выканаў сваю прарочую місію Сафоній. Сваёй дзейнасцю ён нейкім чынам падрыхтаваў вялікую рэлігійную рэформу цара Іасіі (кіраваў ў 639—609 да н.э.). Калі рэформа пачалася (628 г. да н. э.), прарока, верагодна, ужо не было ў жывых. ЗместКніга мае ўсяго 3 раздзелы, цалкам паэтычныя.
Галоўная тэма Кнігі — «Дзень Гасподні», які ахопіць усіх, уключаючы абраны народ. І ўсё ж Ізраіль, ачышчаны ад сваіх беззаконняў, стане цэнтрам выратавання свету. Пазней былі дададзены некаторыя прамовы, асабліва тыя, у якіх ён намякае на вавілонскі палон, які, як вядома, адбыўся пасля смерці Сафонія. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia