Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» 2025 года

Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» 2025 года
Конкурсныя этапы
1-ы дзень 12 ліпеня: Сусветны хіт
2-і дзень 13 ліпеня: Славянскі хіт (з аркестрам)
Правядзенне
Месца правядзення Летні амфітэатр
Вядучы(я) Вольга Рыжыкава
TEO
Аляксей Вараб'ёў
Вольга Бузава
Дырэктар Глеб Лапіцкі
Дырыжор Віталь Кульбакоў
Удзельнікі
Колькасць краін 14
Дэбют Нігерыя
Адмовіліся ад удзелу няма
Галасаванне
Сістэма галасавання адкрытая, ад 5 да 10 балаў ад кожнага сябра журы
Гран-пры Казахстан Алмагуль Баталіева
Першая прэмія Беларусь Валерыя Бернатовіч
Другая прэмія Італія Даменіка Барбэра

Арменія Давід Кіракасян

Трэццяя прэмія Кыргызстан Рыскелдзі Старбекаў

Расія Эрык Ахметаў

Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск»
2024 2026

ХХХІV Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2025» быў праведзены з 12 па 13 ліпеня 2025 ў рамках традыцыйнага фестываля мастацтваў Славянскі Базар у Віцебску. Асноўны конкурс сабраў прадстаўнікоў 14 краін з Еўропы, Азіі і Афрыкі. Упершыню на конкурсе прыняў удзел канкурсант з Нігерыі.

Гран-пры асноўнага конкурса маладых выканаўцаў атрымала прадстаўніца Казахстана Алмагуль Баталіева[1]. Першую прэмію атрымала прадстаўніца Беларусі Валерыя Бернатовіч. Перамога прынесла Казахстану чацьвёрты Гран-пры за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў конкурсе. Па паказчыку перамог на конкурсе эстраднай песні «Віцебск» Казахстан падняўся на трэцяе месца пасля Беларусі (7 перамог), Югаславіі і Украіны (па 5 перамог у кожнай).

ХХІІІ Міжнародны дзіцячы конкурс «Віцебск-2024» традыцыйна праводзіўся разам з асноўным конкурсам у іншыя дні на пляцоўцы канцэртнай залі «Віцебск». Гран-пры дзіцячага конкурса атрымала прадстаўніца Беларусі Амалія Сухан[2]. Міраз Нагашыбай з Казахстана набраў адноклькавую колькасць балаў з пераможцай і атрымаў першую прэмію. Пры размеркаванні пераможцаў журы выкарыстала дадатковы паказнік — адзнакі старшыні журы Яўгена Алейніка.

Удзельнікі

Спіс удзельнікаў[3][4]

Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2025»
Краіна Дарослы конкурс Дзіцячы конкурс
Азербайджан Азербайджан Сабіна Мамадава-Гасімзада
Арменія Арменія Давід Кіракасян Мілана Ардакян
Балгарыя Балгарыя Дзеніца Караславава Матэй Бешэнджыеў
Беларусь Беларусь Валерыя Бернатовіч Амалія Сухан
Ізраіль Ізраіль Мішэль Ройтман
Італія Італія Даменіка Барбэра Федэрыка Тумэла
Казахстан Казахстан Алмагуль Баталіева Міраз Нагашыбай
Кыргызстан Кыргызстан Рыскелдзі Старбекаў Мырза Сарпашаў
Латвія Латвія Клементс Алексанс
Малдова Малдова Міхаіл Назарой Леў Смерцін
Мальта Мальта Тэя Аквіліна Мірэйль МакКей
Нігерыя Нігерыя Джэсіка Агбунуджу
Расія Расія Эрык Ахметаў Заур Барагунаў
Румынія Румынія Мар’ян Флорын Бурча Айлін Габрыэла Уласэ
Славенія Славенія Глорыя «Gloria B Pajk» Банавіч
Узбекістан Узбекістан Мухаммадалі Джураеў Тэмурбек Рузімуродаў
Харватыя Харватыя Маша Любічыч

Рэгламент

Удзел у асноўным конкурсе дазваляецца выканаўцам ад 18 да 31 года ўключна. Максімальная колькасць удзельнікаў — 20 з розных краін свету. Згодна з рэгламентам конкурса, прыярытэтным фактарам пры адборы для ўдзела ў конкурсе з’яўляецца наяўнасць у ўдзельніка рэкамендацыі органа дзяржаўнага кіравання сферай культуры краіны-удзельніцы, і (або) перамога ўдзельніка ў нацыянальным адборачным туры (пры яго наяўнасці).

Конкурсныя выступленні праводзіліся публічна ў два конкурсныя дні ў фармаце мерапрыемства забаўляльнага характару. У першы дзень (12 ліпеня) канкурсанты выконвалі папулярны і вядомы твор, які займаў (ці займае) лідэрскія пазіцыі ў сусветных хіт-парадах. Выканнане ажыццяўлялася ў суправаджэнні фанаграммы «мінус адзін». У другі дзень (13 ліпеня) выконваўся папулярны і вядомы твор кампазітара славянскай краіны і на адной з славянскіх моў, які занімаў (ці занімае) лідэрскія пазіцыі ў хіт-парадах у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра РБ пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова. Працяг выступлення не павінен быў займаць больш за 4 хвіліны.

Для дзіцячага конкурса ўзроставы ліміт ад 8 да 14 гадоў уключна. Максімальная колькасць удзельнікаў — 21 з з розных краін свету. Конкурс складаўся з двух дзён. У першы дзень (8 ліпеня) канкурсанты выконвалі саўндтрэк з папулярнага анімацыйнага або мастацкага дзіцяча-юнацкага фільма, у другі дзень (9 ліпеня) выконваўся вядомы твор кампазітара славянскай краіны на славянскай мове ў суправаджэнні аркестра.

Калегія журы

Міжнароднае журы фарміравалася дырэкцыяй фестываля на кантрактнай аснове з ліку папулярных выканаўцаў, кампазітраў, менеджераў. Для конкурса «Віцебск-2025» максімальная колькасць сябраў журы была лімітавана 12 асобамі, уключна з Старшынёй, адказнаным і тэхнічным сакратарамі.

Журы ацэньвала ўдзельнікаў па 10-бальнай схеме з найменшым балам 5. Форма галасавання — адкрытая (электронная): канкурсанты атрымлівалі балы адразу пасля выступа.

У асноўным (дарослым) конкурсе 2025 года ў калегіі журы прысутнічалі:[5]

  • Расія Таісія Павалій — старшыня, спявачка, народная артыстка Інгушэціі, уладальніца гран-пры конкурса выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-1993»
  • Аўстрыя Андрэас Швайцэр — спявак, заснавальнік і саліст гурта Joy
  • Беларусь Пётр Ялфімаў — спявак, уладальнік гран-пры конкурса выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2004»
  • Грузія Этэры Берыашвілі — спявачка, педагог па вакале
  • Італія Антанэла Бучы — спявачка, педагог па вакале, музыкальны прад’юсар
  • Сербія Ірына Арсеніевіч — спявачка, уладальніца Першай прэміі конкурса выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2021»
  • Расія Аляксандр Панаётаў — спявак і кампазітар

Калегія журы дзіцячага конкурса:[6]

  • Беларусь Яўген Алейнік — старшыня, кампазітар
  • Калумбія Альфонса Лопэс Кабальера — пісьменнік, прафесар, грамадскі дзяяч
  • Казахстан Адыльхан Макін — спявак, уладальнік гран-пры конкурса выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2019»
  • Латвія Яна Клявіня — спявачка
  • Расія Надзея Крыгіна — народная артыстка Расіі
  • Малдова Караліна Балан — спявачка, уладальніца гран-пры конкурса выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2024»
  • Чарнагорыя Даніэль Алібабіч — спявак, дырэктар фестываля «Montesong»

Вынікі конкурсаў

ХХХІV Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2025»

Краіна Выканаўца Дзень 1 Дзень 2 Агульны бал Месца Іншыя узнагароды
1 Латвія Латвія Клементс Алексанс 59 60 119
2 Румынія Румынія Мар’ян Флорын Бурча 55 55 110
3 Казахстан Казахстан Алмагуль Баталіева 68 69 137 Гран-пры
4 Расія Расія Эрык Ахметаў 59 66 125 ІІІ прэмія
5 Беларусь Беларусь Валерыя Бернатовіч 67 69 136 І прэмія
6 Балгарыя Балгарыя Дзеніца Караславава 57 59 116
7 Нігерыя Нігерыя Джэсіка Агбунуджу 50 53 103
8 Малдова Малдова Міхаіл Назарой 59 65 124
9 Мальта Мальта Тэя Аквіліна 60 58 118
10 Узбекістан Узбекістан Мухаммадалі Джураеў 62 62 124
11 Азербайджан Азербайджан Сабіна Мамадава-Гасімзада 49 53 102
12 Кыргызстан Кыргызстан Рыскелдзі Старбекаў 62 65 127 ІІІ прэмія Спецпрыз Прэзідэнта РБ "Славянская Надзея"
13 Арменія Арменія Давід Кіракасян 68 65 133 ІІ прэмія
14 Італія Італія Дамéніка Барбэра 70 64 134 ІІ прэмія

ХХІІІ Міжнародны дзіцячы конкурс «Віцебск-2025»

Краіна Выканаўца Дзень 1 Дзень 2 Агульны бал Месца Іншыя узнагароды
1 Малдова Малдова Леў Смерцін 59 67 126 ІІІ прэмія
2 Кыргызстан Кыргызстан Мырза Сарпашаў 57 58 115
3 Харватыя Харватыя Маша Любічыч 60 59 119
4 Арменія Арменія Мілана Ардакян 60 61 121 Спецпрыз ТРК "Мір" "Песня - шлях да Садружнасці
5 Мальта Мальта Мірэйль МакКей 67 66 133 ІІ прэмія
6 Балгарыя Балгарыя Матэй Бешэнджыеў 62 65 127 ІІІ прэмія
7 Казахстан Казахстан Міраз Нагашыбай 69 67 136 І прэмія
8 Ізраіль Ізраіль Мішэль Ройтман 56 59 115
9 Расія Расія Заур Барагунаў 64 67 131 ІІ прэмія
10 Узбекістан Узбекістан Тэмурбек Рузімуродаў 55 63 118
11 Беларусь Беларусь Амалія Сухан 66 70 136 Гран-пры
12 Італія Італія Федэрыка Тумела 56 62 118
13 Румынія Румынія Айлін Габрыэла Уласэ 57 60 117
14 Славенія Славенія Глорыя «Gloria B Pajk» Банавіч 55 58 113

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya