Кот ШродзінгераКот Шродзінгера — уяўны эксперымент, прапанаваны аўстрыйскім фізікам-тэарэтыкам, адным з заснавальнікаў квантавай механікі, Эрвінам Шродзінгерам, якім ён хацеў паказаць непаўнату квантавай механікі пры пераходзе ад субатамных сістэм да макраскапічных. Сутнасць эксперымента![]() У арыгінальным артыкуле Шродзінгера эксперымент апісаны так:
Згодна з квантавай механікай, калі над ядром не выконваецца нагляданне, то яго стан апісваецца суперпазіцыяй (змяшэннем) двух станаў — распадзенага ядра і нераспадзенага ядра, значыць, кот, які сядзіць у скрыні, і жывы, і мёртвы адначасова. Калі ж скрыню адчыніць, то эксперыментатар можа ўбачыць толькі які-небудзь адзін канкрэтны стан — «ядро распалася, кот мёртвы» ці «ядро не распалася, кот жывы». Пытанне стаіць так: Калі сістэма перастае існаваць як змяшэнне двух станаў і выбірае адзін канкрэтны? Мэта эксперыменту — паказаць, што квантавая механіка няпоўная без некаторых правіл, якія паказваюць, пры якіх умовах здараецца калапс хвалевай функцыі, і кот альбо становіцца мёртвым, альбо застаецца жывым, але перастае быць змяшэннем таго і другога. Паколькі зразумела, што кот абавязкова павінны быць альбо жывым, альбо мёртвым (не існуе стану паміж жыццём і смерцю), то гэта будзе аналагічна і для атамнага ядра. Яно абавязкова павінна быць альбо распадзеным, альбо нераспадзеным. Арыгінальны артыкул выйшаў у 1935 годзе. Мэтай артыкулу было абмеркаванне ЭПР парадокса, апублікаванага Эйнштэйнам, Падольскім і Розэнам раней у тым жа годзе[3]. Артыкулы ЭПР і Шродзінгера адзначылі дзіўную прыроду «квантавай заблытанасці» (ням.: Verschränkung, англ.: quantum entanglement, уведзенае Шродзінгерам азначэнне), характэрнай для квантавых станаў, якія з'яўляюцца суперпазіцыяй станаў дзвюх сістэм (напрыклад, дзвюх субатамных часціц). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia