Кракаўская архідыяцэзія
Кракаўская архідыяцэзія (лац.: Archidioecesis Cracoviensis, польск.: Archidiecezja krakowska) — дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Кракаў (Польшча), якая кіруецца іерархам з тытулам арцыбіскупа-мітрапаліта кракаўскага. Заснавана ў 1000 годзе папам Сільвестрам II як частка Гнезненскай мітраполіі. Кракаўская дыяцэзія была другім пасля Гнезна касцёльным цэнтрам у Польшчы. У 1046 годзе Казімір I Аднавіцель аднавіў Кракаўскае біскупства. Падчас падзелаў Польшчы яна падвяргалася шматлікім рэарганізацыям. Яна належала ў розныя часы да Гнезненскай (да 1807 года), Львоўскай (1807—1818) і Варшаўскай мітраполіі (1818—1880), а таксама непасрэдна падпараткоўвалася Святому Прастолу (1880—1925). 28 кастрычніка 1925 года папа Пій XI узвёў яе ў ранг архідыяцэзіі і сталіцы асобнай мітраполіі. 25 сакавіка 1992 года папа Ян Павел ІІ увёў тэрытарыяльныя змены ў структуру архідыяцэзіі. Дадзеныя «Annuarium Statisticum Ecclesiae in Polonia» паказваюць, што ў Кракаўскай мітраполіі (на 2015 год) налічваецца 1413 парафій, з іх 210 у Бельска-Жывецкай дыяцэзіі, 304 — у Келецкай дыяцэзіі, 447 — у Кракаўскай дыяцэзіі і 452 — у Тарнаўскім дыяцэзіі. Такім чынам, амаль 14 % усіх польскіх парафій знаходзяцца ў Кракаўскай мітраполіі. Акрамя таго, тут служаць 4160 святароў, 314 законнікаў і 3462 манашкі. 53,5 % жыхароў Кракаўскай архідыяцэзіі рэгулярна наведваюць святую імшу па нядзелях, а 20,7 % рэгулярна прымаюць еўхарысцію. У намінацыйнай буле арцыбіскупа Марэка Ендрашэўскага Папа Францішак назваў Кракаўскую архідыяцэзію «найвялікшай сярод зорак». Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia