Палявы ардынарыят Войска Польскага
Палявы ардынарыят Войска Польскага (лац.: Ordinariatus Militaris Poloniae, польск.: Ordynariat Polowy Wojska Polskiego) — спецыялізаваная дыяцэзія (ваенны ардынарыят) Рымска-Каталіцкай царквы, якая ахоплівае тэрыторыю ўсёй Польшы і месцы размяшчэння польскіх вайсковых кантынгентаў за мяжой. Ардынарыят выконвае святарскія функцыі сярод вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Польшча. Ягоныя капеланы маюць воінскія званні, ніжэйшае званне святароў — падпаручнік, вышэйшае — генерал-маёр. Кіраўнік ардынарыяту — палявы біскуп. Ардынарыят быў створаны замест Генеральнага дэканату Войска Польскага, які дзейнічаў у 1945—1989 гадах. Традыцыя адносіцца да ваенна-біскупскай курыі, створанай 5 лютага 1919 года Папам Бенедыктам XV, і ваеннага ардынарыяту, які існаваў у ІІ Рэчы Паспалітай. Ваенны ардынарыят уключае 64 святара і каля 300 тысяч вернікаў. Ардынарыят знаходзіцца ў непасрэдным падпараткаванні Святога Прастола. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia