Пшэмыска-Варшаўская архіепархія
Пшэмыска-Варшаўская архіепархія (лац.: Archidioecesis Premisliensis-Varsaviensis ritus byzantini ucraini, польск.: Archieparchia przemysko-warszawska) — адзіная ўніяцкая архіепархія візантыйскага абраду ў Каталіцкім Касцёле Польшчы з цэнтрам у Пшэмыслі, створаная 31 мая 1996 года Янам Паўлам ІІ у выніку рэарганізацыі структур Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. З 15 ліпеня 1996 года па 25 лістапада 2020 года архіепархія ахоплівала тэрыторыю Рэспублікі Польшча на правым (усходнім) беразе Віслы і ўсе гарады, якія ляжаць на абодвух берагах ракі. З 25 лістапада 2020 года яна ахоплівае тэрыторыю, якая супадае з межамі рымска-каталіцкіх мітраполій у Польшчы: Пшэмыскай, Кракаўскай, Люблінскай, Лодзінскай, Варшаўскай (акрамя Плоцкай дыяцэзіі) і Радамскай дыяцэзіі з Чэнстахоўскай мітраполіі. Станам на 2023 год у складзе архідыяцэзіі 4 дэканаты — Кракаўска-Горліцкі (15 парафій), Пшэмыска-Люблінскі (15 парафій), Жэшаўска-Санацкі (14 парафій) і Варшаўска-Лодзьскі (7 парафій); 45 святароў, у тым ліку 11 іераманахаў, 4 дыяканы, 14 манахаў і 77 манашак, 30 000 вернікаў. Важнейшымі храмамі дыяцэзіі з'яўляюцца кафедральны сабор Святога Яна Хрысціцеля ў Пшэмыслі, а таксама сабор і кляштар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Варшаве. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia