Ольштынска-Гданьская епархія
Ольштынска-Гданьская епархія — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (епархія) Каталіцкага Касцёла, якая аб'ядноўвае каталікоў візантыйскага абраду, прыхаджан Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, ў паўночна-ўсходняй Польшчы. Гісторыя25 лістапада 2020 года было афіцыйна паведамлена, што Папа Францішак зацвердзіў пастанову Сінода біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і абвясціў аб стварэнні новай структуры — Ольштынска-Гданьскай епархіі ў Польшчы. Цэнтрам новай епархіі стаў горад Ольштын, а кафедрай — царква Пакрова Святой Багародзіцы. Епархія ўтворана на частцы тэрыторыі Пшэмыска-Варшаўскай архіепархіі і ранейшай Уроцлаўска-Гданьскай епархіі. Пры гэтым назва апошняй была зменена на Уроцлаўска-Кашалінскую епархію. Апостальскім адміністратарам новай епархіі стаў Мітрапаліт Перамышльска-Варшаўскі архібіскуп Яўген Паповіч[1]. 6 лютага 2023 года Ольштынска-Гданьская епархія, як уся Перамышльска-Варшаўская мітраполія, улічваючы папярэдняе рашэнне УГКЦ ва Украіне і меркаванне дэлегатаў Аб’яднанага епархіяльнага сабору ў Паршэвіцку ў чэрвені 2022 года, вырашыла перайсці на новаюліянскі каляндар з 1 верасня 2023 года.[2][3][4] Спасылкі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia