Познаньская архідыяцэзія
Познаньская архідыяцэзія (лац.: Archidioecesis Posnaniensis, польск.: Archidiecezja poznańska) — дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Познань (Польшча). ГісторыяПознаньская дыяцэзія — старэйшая рымска-каталіцкая дыяцэзія ў Польшчы, яе вытокі сягаюць X стагоддзя, гэта значыць часоў заснавання польскай дзяржавы пры першых Пястах. Князь Мешка I аддаў сваю дзяржаву пад духоўны прымат Святога Прастолу, пасля чаго Папа Ян XIII накіраваў у Познань біскупа-місіянера Іардана, які ў 966 годзе ахрысціў князя. У 968 годзе ён атрымаў нядаўна дабудаваны епіскапскі касцёл, папярэднік познаньскага сабора Святых Пятра і Паўла, і ўвайшоў у гісторыю як першы біскуп на польскай зямлі. Першапачаткова, аж да заснавання ў 1000 годзе Гнезненскага арцыбіскупства і яго суфраганных дыяцэзій у Кракаве, Калабжэгу і Уроцлаве, юрысдыкцыя познаньскіх біскупаў ахоплівала ўсю дзяржаву Пястаў. Каля 1075 года Познаньскае біскупства таксама было далучана да Гнезненскай мітраполіі ў якасці суфрагана. Пры тагачасным падзеле краіны на дыяцэзіі значная частка Мазовіі, у тым ліку Варшава, засталася ў складзе Познаньскай дыяцэзіі, што змянілася толькі ў 1798 годзе з заснаваннем Варшаўскай дыяцэзіі. Познань стала другім па значнасці цэнтрам рэлігійнай адукацыі ў Польшчы пасля Кракава. У 1821 годзе Познаньская дыяцэзія была ўзведзена ў ранг архідыяцэзіі і мітраполіі і была далучана да Гнезненскай архідыяцэзіі асабістай уніяй. Познаньская і Гнезненская архідыяцэзіі ўяўлялі сабой апору супраціву германізацыі края ў ХІХ стагоддзі, падчас кампаніі Прусіі супраць каталіцтва і польскасці. У 1946 годзе персанальная унія паміж Гнезна і Познанню была скасавана, калі Папа Пій XII прызначыў прымаса Польшчы арцыбіскупа Гнезненска-Познаньскага кардынала Аўгуста Хлонда мітрапалітам Гнезненска-Варшаўскім. У 1983 годзе Папа Ян Павел II наведаў Познаньскую архідыяцэзію і беатыфікаваў Уршулю Ледахоўскую ў рамках першай беатыфікацыі на польскай зямлі. Уршуля Ледахоўская была кананізавана ў Рыме ў 2003 годзе і з таго часу з’яўляецца адной з апякунак Познаньскай архідыяцэзіі. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia