Рагнедзінскі раён
Рагнедзінскі раён (руск.: Рогнединский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Рагнедзіна. ГеаграфіяПлошча раёна — 1060 км². ГісторыяРагнедзінскі раён быў утвораны ў 1929 годзе з часткі сумежных тэрыторый Бежыцкага павета Бранскай губерні і Рослаўскага павета Смаленскай губерні. Ад пачатку раён уваходзіў у склад Рослаўльскай акругі Заходняй вобласці. У 1937 годзе была ўтворана Арлоўская вобласць, у якую разам з іншымі раёнамі цяперашняй Бранскай вобласці ўвайшоў і Рагнедзінскі раён. 5 ліпеня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Рагнедзінскі раён. З 1963 па 1972 год раён быў часова скасаваны, а яго тэрыторыя ўваходзіла ў Дубраўскі раён. ДэмаграфіяНасельніцтва раёна складае 8,3 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 3,2 тыс. Усяго налічваецца 107 населеных пунктаў. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелПасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 1 гарадское і 5 сельскіх паселішчаў: Гарадское паселішча: Сельскія паселішчы:
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia