Крыж Добрасуседства

Крыж Добрасуседства
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Беларусь Беларусь
Тып крыж[d]
Кім уручаецца Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі
Аўтар праекта Геральдычная рада
Статус уручаецца

Крыж Добрасуседства — узнагарода Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі.

Гісторыя

Крыж быў створаны Геральдычнай радай для Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі[1][2]. Выраблены за сродкі неназванага беларускага мецэната[3].

Уручэнне

Крыж уручаецца па рашэнні Святланы Ціханоўскай замежным ці беларускім грамадзянам. Галоўны фактар гэта асаблівы ўнёсак у пабудову адносінаў Беларусі з іншымі краінамі, а таксама ў справу дэмакратычных перамен у Беларусі[4].

Дызайн

Узнагарода ўяўляе сабой чатырохканцовы крыж серабрыстага колеру з «Пагоняй» ў цэнтры. На рэверсе знаходзіцца надпіс «Arma in manu cum pace in corde» (лац.: Зброя ў руцэ — мір ў сэрцы). Прамы крыж выраблены з латуні і пакрыты серабром 925 пробы[3].

Ацэнкі

Віцэ-спікер Сейма Літва Юозас Алекас адзначыў, што ўручэнне Святланай Ціханоўскай Крыжа Добрасуседства міністру замежных спраў Габрыэлюсу Ландбергісу з’яўляецца важнай ацэнкай дзейнасці літоўскага ўрада[5][6].

Крыніцы

  1. «Заказны артыкул з мэтай дыскрэдытацыі». Герой расследавання пра пашпарт Новай Беларусі расказвае сваю версію падзей . Салiдарнасць (3 чэрвеня 2024).
  2. Ф. Раўбіч. Як выглядаюць узнагароды для новай Беларусі ФОТА . Наша Ніва (24 сакавіка 2024). Праверана 12 студзеня 2025.
  3. а б Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла прэзідэнта Еўрапарламента Раберту Метсола «Крыжам Добрасуседства» . Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі (14 верасня 2023).
  4. Святлана Ціханоўская ўганаравала Радослава Сікорскага Крыжам Добрасуседства . Белсат (8 студзеня 2024). Праверана 13 студзеня 2025.
  5. Віцэ-спікер Сейма: Літва будзе падтрымліваць дэмакратычную Беларусь, незалежна ад складу парламента . Polskie Radio (2 снежня 2024). Праверана 13 студзеня 2025.
  6. Липень, Ангелина. «В наших интересах». Вице-спикер Сейма Литвы рассказал, изменится ли политика в отношении Беларуси при новом парламенте (руск.). Zerkalo.io (2 снежня 2024). Праверана 13 студзеня 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya