Партызанскі Народны крыж

Партызанскі Народны крыж
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Беларусь Беларусь
Тып крыж[d]
Кім уручаецца Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі
Аўтар праекта Геральдычная Рада
Дата заснавання 2 сакавіка 2023
Статус Уручаецца

Партызанскі Народны Крыж — нагрудны ганаровы знак. З’яўляецца ўзнагародай Аб’яднанага пераходнака кабінета Беларусі. Афіцыйная дата заснавання — 2 сакавіка 2023 года. Дызайн узнагароды быў распрацаваны Геральдычнай Радай.

Крыж уручаецца разам з пасведчаннем аб узнагароджанні і ўзнагародным лістом[1].

Уручэнне

Згодна з афіцыйнымі звесткамі АПКБ, узнагарода прызначана для ўшанавання асоб, якія ўдзельнічалі ў беларускам партызанскім і падпольным руху, а таксама праводзілі акцыі, накіраваныя на аслабленне і ліквідацыю ўлады акупацыйнай адміністрацыі[2][3].

Дызайн

Аверс уяўляе сабой крыж серабрыстага колеру з размешчаным на нім па цэнтры гербам «Пагоня». Пад гербам размешчаны чэрап з косткамі, паміж канцамі крыжа па дыяганалі — два мячы серабрыстага колеру[2]. Рэверс змяшчае надпіс «Ніколі ня быць у няволі», пад якім знаходзіцца нумар узнагароды[2]. Надпіс уяўляе сабой адаптаваную цытату з песні «Лясная песня» на словы Адама Русака і музыку Уладзіміра Алоўнікава, прысвечаную беларускім партызанам[4].

Крыж выраблены з латуні і пакрыты серабром 925 пробы. Мацуецца ўзнагарода да адзення адмысловай шпількай. У склад латуні таксама дададзены метал з расійскіх танкаў, якія былі пабдітыя падчас вайны ва Украіне[2].

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya