Медаль «Гонар і Годнасць»

Медаль «Гонар і Годнасць»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Беларусь Беларусь
Тып медаль
Кім уручаецца Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі
Падставы ўзнагароджання выключная адданасць у служэнні Беларусі
Дата заснавання 11 лютага 2023
Статус уручаецца

Медаль «Гонар і Годнасць» — узнагарода Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі, заснаваная Пастановай № 3 ад 11 лютага 2023 года. Паводле Пастановы заснаванне медалю адбывалася ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь» і Рэгламентам дзейнасці Аб’яднанага пераходнага кабінета[1].

Фінансаванне вырабу медаля «Гонар і Годнасць» ажыццяўляецца за кошт дабрачынных ахвяраванняў, дзяржаўных і іншых крыніц, якія не забаронены заканадаўствам[1].

Медаль «Гонар і Годнасць» будзе ўручацца ад імя беларускага народа асобам, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі. Некаторыя асобы, з меркаванняў бяспекі, будуць узнагароджаны непублічна[1].

Апісанне

Паўкопка 1564 года з лаўровым вянком на аверсе і рэверсе

Медаль серабрыстага колеру з выявай «Пагоні» ў лаўровым вянку, з надпісам «Беларусь перадусім» на адваротным баку. Срэбраны колер у геральдыцы азначае сумленнасць, ахвярнасць і бескарыслівасць. Герб «Пагоня» выкананы ў характэрнай ізаграфіі, якая прыпісваецца мастаку Язэпу Драздовічу. Лаўровы вянок узяты з найбуйнешага манетнага намінала часоў Вялікага Княства Літоўскага — залатога партугала Жыгімонта Аўгуста 1562 г., які выкарыстоўваўся пераважна ў якасці ўзнагароды за службу. Сабраныя разам яны звяртаюць увагу на пераемнасць паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Беларуссю, на наяўнасць у беларусаў сваёй даўняй традыцыі ўзнагарод за заслугі перад радзімай. Надпіс «Беларусь перадусім» акцэнтуе ўвагу на заслугі перад Беларуссю і яе народам[1].

Стужка блакітнага колеру з бела-чырвона-белай ўстаўкай па цэнтры. Блакітны колер стужкі медаля падкрэслівае чысціню неба над Беларуссю. Бела-чырвона-белая ўстаўка адсылае да колераў беларускага нацыянальнага сцягу[1].

Паводле прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліны Коўшык медаль распрацоўвалі найлепшыя беларускія геральдысты, гісторыкі, дзеячы культуры[1].

Узнагароджаныя

Першымі медалём «Гонар і Годнасць» былі ўзнагароджаны 27 загінулых удзельнікаў беларускіх пратэстаў і беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны[2].

21 люты 2024[3]:

21 сакавіка 2025

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б в г д е Серабрыстая «Пагоня» ў лаўровым вянку: Кабінет зацвердзіў узнагароду за выключную адданасць у служэнні Беларусі
  2. Узнагароджаныя 27 загінулых удзельнікаў беларускіх пратэстаў і добраахвотнікаў // Еўрарадыё. 01.03.2023
  3. Свабода, Радыё. АПК узнагародзіў Вячорку, Някляева, Смулкову, Сурвілу, Шупу і іншых за ўнёсак у захаваньне і папулярызацыю беларускай мовы . Радыё Свабода (21 лютага 2024). Праверана 12 студзеня 2025.
  4. АПК узнагародзіць шэраг асоб за важкі ўнёсак у развіццё Беларусі . Рацыя (23 сакавіка 2025). Праверана 24 сакавіка 2025.
  5. S.A, Telewizja Polska. Аб’яднаны пераходны кабінет узнагародзіў выбітных асобаў за ўнёсак у развіццё Беларусі . belsat.eu. Праверана 24 сакавіка 2025.
  6. Свабода, Радыё. З нагоды Дня Волі Аб’яднаны пераходны кабінэт узнагародзіў Вольскага, Дубаўца, Лібера, Луцкіну, Юрконіса і яшчэ трох чалавек . Радыё Свабода (23 сакавіка 2025). Праверана 24 сакавіка 2025.
  7. Як 68-гадовы палкоўнік хацеў зберагчы людзей 10 жніўня ля «Рыгі», а атрымаў кулю ў жывот . Наша Ніва (8 верасня 2020). Праверана 24 сакавіка 2025.
  8. 68-летний полковник хотел уберечь людей возле «Риги», а получил пулю в живот (руск.). charter97.org. Праверана 24 сакавіка 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya