Культурная сталіца Еўропы![]() Культурная сталіца Еўропы — ініцыятыва Еўрасаюза па штогадовым абранні нейкага горада цэнтрам культурнага жыцця кантынента для прыцягнення ўвагі да яго культурнага развіцця. Звычайна, дадатковае фінансаванне атрыманае ў сувязі з абраннем культурнай сталіцай, дазваляе гораду значна абнавіць стан культурных устаноў. Напрыклад, у Порту пад эгідай культурнай сталіцы быў пабудаваны знакаміты Дом музыкі. Першай культурнай сталіцай Еўропы ў 1985 годзе Савет Еўрапейскага саюза абраў Афіны, іх кандыдатуру прапанавала Меліна Меркуры. У канцы 1990-х гадоў аналагічныя еўрапейскаму праекты -- Арабская сталіца культуры і Культурная сталіца Амерыкі -- запушчаныя і ў іншых частках свету. Падзея можа прынесці значныя выгоды гораду ў культурным, сацыяльным і эканамічным плане як самім годам, так да і пасля яго. Гэта ўнікальная магчымасць для абнаўлення гарадоў, змены ўяўленняў пра сябе і іх прасоўванне ў Еўропе і на міжнародным узроўні. Значна павялічвае сацыяльныя і эканамічныя выгоды, асабліва калі падзеі ўключаны ў доўгатэрміновую стратэгію развіцця гарадоў і наваколля[1]. Гарады выбіраюцца незалежнай групай экспертаў на аснове культурнай праграмы, якая павінна задзейнічаць мясцовых жыхароў усіх узростаў і садзейнічаць доўгатэрміноваму развіццю горада. Працэдура выбару пачынаецца прыблізна за шэсць гадоў і арганізаваны ў два этапы, хоць дзяржавы-члены, якія маюць права праводзіць мерапрыемства, вычзначаюцца яшчэ раней. Правілы і ўмовы ініцыятывы выкладзены ў Рашэнні Еўрапейскага парламента і Савета 1622/2006/ЕС.[2] Спіс культурных сталіц Еўропы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia