Саламанка
Салама́нка[1] — горад у Іспаніі, аўтаномная супольнасць Кастылія і Леон, сталіца аднайменнай правінцыі. Заснаваны ў дарымскую эпоху. Згадваецца як вакійскі горад Гелмантыка пры захопе яго ў 220 да н. э. Ганібалам. У 1218 заснаваны сусветна вядомы ўніверсітэт. У 1985 годзе стары горад аб’яўлены ЮНЕСКА часткай сусветнай спадчыны чалавецтва. Насельніцтва — 160 тыс. чалавек, маецца чыгуначны вакзал і аэрапорт, дзяржаўны і каталіцкі ўніверсітэт. ГісторыяГорад быў заснаваны ў дарымскую эпоху як кельцкае паселішча, дзеля абароны тэрыторыі на беразе ракі Дуэра. У III стагоддзі да н.э. Бэта аблажыў горад. З падзеннем карфагенян горад пачаў прымаць большае значэнне як камерцыйны цэнтр у рымскай Іспаніі дзякуючы свайму ўдаламу размяшчэнню. Праз Саламанку праходзіла рымская дарога, вядомая як Віа-дэ-ла-Плата, якая злучала яго з горадам Эмерыта Аўгуста (цяпер Мерыда) на поўдні і Астурыка Аўгуста (цяпер Асторга) на поўначы. Захаваны рымскі мост, які быў часткай гэтай дарогі, датуецца I стагоддзем. З падзеннем Рымскай імперыі, аланы кантралявалі Лузітанію, і Саламанка была часткай гэтага рэгіёна. Пазней горад быў заваяваны вестготамі і быў уключаны ў іхную тэрыторыю. Горад меў свайго біскупа. Саламанка здалася маўрам на чале з Муса бін Нусаірам у 712 годзе. На працягу многіх гадоў гэтая вобласць, паміж поўднем ад ракі Дуэра і да поўначы ад ракі Тормес, стала галоўным тэатрам ваенных дзеянняў паміж хрысціянскімі каралеўствамі і мусульманскімі кіраўнікамі аль-Андалуса. Сталая барацьба каралеўства Леон а потым і каралеўства Кастыліі і Леона супраць Халіфата спустошыла Саламанку і звяла яе да няважнага стану. Пасля бітвы пры Сіманкасе (939) хрысціяне пасяліліся ў гэтым месцы. Пасля ўзяцця Таледа Альфонсам VI Кастыльскім у 1085 годзе адбылося канчатковае перасяленне хрысціян у горад. Раймунд Бургундскі ўзначаліў групу пасяленцаў рознага паходжання ў 1102 годзе. Адзін з самых важных момантаў у гісторыі Саламанкі быў 1218 год, калі Альфонса IX Леонскі дараваў Каралеўскую хартыю ўніверсітэту Саламанкі, хоць фармальна навучанне тут існавала па меншай меры з 1130 года. Неўзабаве ён стаў адным з найбольш значных і прэстыжных акадэмічных цэнтраў у Еўропе. Славутасці![]() У 1985 годзе стары горад Саламанкі быў абвешчаны ЮНЕСКА часткай Сусветнай спадчыны чалавецтва. Галоўная гарадская плошча, Пласа-Маёр, якая была пабудавана ў 1729—1733 гадах, аформлена ў стылі радыкальнага барока яго найбуйнейшым прадстаўніком, Чурыгерай. На плошчы, акружанай аркадамі з выявамі іспанскіх каралёў і генерала Франка (у гады грамадзянскай вайны, які выбраў сваёй рэзідэнцыяй біскупскі палац у Саламанцы), высіцца ратуша ў стылі чурыгерэска, перад якой калісьці праводзілі карыду. У значнай ступені захаваўся старажытнарымскі мост праз раку Тормес, які даў пачатак сучаснаму гораду. Ад знесеных сценаў сярэднявечнага горада ацалела толькі гваздзіковая вежа канца XV стагоддзя. З захавалых гатычных асабнякоў праслаўлены Дом з ракавінкамі, які пабудаваў у XVI стагоддзі канцлер найбагацейшага ордэна Св. Якава. Каса Ліс — адзін з лепшых на захадзе Іспаніі прыкладаў стылю мадэрн. АдукацыяГарады пабрацімы
Вядомыя асобы
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia