Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя Івана Сцяпанавіча Лупіновіча
Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя Івана Сцяпанавіча Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (БелСГБ) — нацыянальны інфармацыйны цэнтр па сельскай і лясной гаспадарцы, харчаванню, харчовай прамысловасці, прыродных рэсурсах. Заснавана ў 1960. У 1970 бібліятэцы было прысвоена імя вучонага-глебазнаўцы і аграхіміка акадэміка І. С. Лупіновіча. Бібліятэка сабрала самую прадстаўленчую ў Беларусі калекцыю літаратуры па сельскай і лясной гаспадарцы, харчаванні, харчовай прамысловасці, прыродных рэсурсах, ахове навакольнага асяроддзя. Цяпер у сховішчах бібліятэкі знаходзіцца звыш 0,5 млн. дакументаў: манаграфій і зборнікаў, аўтарэфератаў і дысертацый, перыядычных выданняў, інфармацыйных матэрыялаў на рускай, беларускай, англійскай і іншых мовах. З 1993 бібліятэка з'яўляецца нацыянальным інфармацыйным цэнтрам міжнароднай інфармацыйнай сістэмы Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО). Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia