Курты
Ку́рты[1] (трансліт.: Kurty, руск.: Курты) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Курапольскага сельсавета. ГеаграфіяРазмешчана ў паўночна-заходняй частцы Пастаўскага раёна за 5 км ад Паставаў і за 3 км ад Хацілаў. Знаходзіцца на рацэ Альшанцы, якая пачынаецца з возера Волься і ўпадае ў Мядзелку. ![]() Транспартная сувязь з раённым цэнтрам ажыццяўляецца аўтобусным маршрутам «Паставы — Казьяны». ГісторыяУ 1649 годзе вёска ў складзе маёнтка Задзеўе, 9 гаспадарак агулам трымалі 4 валокі зямлі. У 1873 годзе вёска ў Ясеўскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора з 1921 года ў складзе Польшчы, у Віленскім ваяводстве. Пасля пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь з верасня 1939 года далучана да БССР. З 1940 года вёска ў Свілельскім сельсавеце Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Створаны калгас «Светлы шлях». У 1954 годзе створаны калгас імя Мічурына. У 1963 годзе ў вёсцы дзейнічаў магазін, пачатковая школа. З 20 кастрычніка 1970 года — у Ярэўскім сельсавеце. У 2001 годзе ў вёсцы дзейнічае ферма калгаса імя Мічурына. У сярэдзіне 2000-х гадоў калгас рэарганізаваны ў ААТ «Хацілы-Агра». Станам на 2021 год у вёсцы размешчана 3 фермы ААТ «Хацілы-Агра». Да 21 чэрвеня 2023 года вёска ўваходзіла ў склад Ярэўскага сельсавета[2]. Насельніцтва
Вядомыя жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia