Курапольскі сельсавет
Курапо́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Кураполле. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 6 снежня 1944 года ў складзе Дунілавіцкага раёна Полацкай вобласці. 9 жніўня 1946 года вернуты ў склад Пастаўскага раёна Маладзечанскай вобласці. 2 снежня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Андронскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Курапольскага сельсавета 38 населеных пунктаў[2]. 16 кастрычніка 1989 года ў склад Юнкаўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Васіліны-I і Чарэмушнікі Падзісенныя)[3]. 24 жніўня 1992 года 16 населеных пунктаў перададзены ў склад Юнкаўскага сельсавета. 26 верасня 2002 года ў склад сельсавета з Юнькаўскага сельсавета перададзены 17 населеных пунктаў. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Старыца і Шылаватае[4]. 18 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Белькаўскага сельсавета (10 вёсак: Алашкаўшчына, Асіннікі, Балаі, Дубрава, Казімерцы, Крашнева, Мацейкі, Навасёлкі, Тузбіца і Шымукоўшчына)[5]. 27 снежня 2019 года скасавана вёска Крашнева[6]. 21 чэрвеня 2023 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ярэўскага сельсавета (21 населены пункт: аграгарадок Хацілы, вёскі Азёркі, Вілейты, Волахі, Волься Вялікая, Дукі, Заброддзе, Задзеўе, Курты, Ліцвінкі, Мажэйкі, Мольдзевічы, Муляры Лясныя, Норкавічы, Родзі, Свілэлі, Сіўцы, Цаліно, Чыгуначная Казарма, Ярэва і хутар Загатскот)[7]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (29 населеных пунктаў) — 1082 чалавекі[8], з іх 83,7 % — беларусы, 9,8 % — рускія, 3,5 % — палякі[9]; паводле перапісу 2019 года (38 населеных пунктаў) — 961 чалавек[10]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia