Ярэўскі сельсавет
Ярэ́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ярэва. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Свілельскі сельсавет у складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Свілелі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 14 красавіка 1962 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ярэва[1]. 20 лістапада 1970 года сельсавет перайменаваны ў Ярэўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 32 населеныя пункты[2]. 23 снежня 2011 года скасавана вёска Невярышкі[3], 25 сакавіка 2022 года — вёска Новы Двор[4]. 21 чэрвеня 2023 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Курапольскага сельсавета[5]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1091 чалавек[6], з іх 80,5 % — беларусы, 7,7 % — рускія, 7,1 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года — 991 чалавек[8]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт: аграгарадок Хацілы, вёскі Азёркі, Вілейты, Волахі, Волься Вялікая, Дукі, Заброддзе, Задзеўе, Курты, Ліцвінкі, Мажэйкі, Мольдзевічы, Муляры Лясныя, Норкавічы, Родзі, Свілэлі, Сіўцы, Цаліно, Чыгуначная Казарма, Ярэва і хутар Загатскот. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia