Міжнародны навукова-тэхнічны ўніверсітэт імя акадэміка Юрыя Бугая
Міжнародны навукова-тэхнічны ўніверсітэт імя акадэміка Юрыя Бугая — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова. Агульная характарыстыкаНавучальная ўстанова заснавана ў 1993 годзе ў Кіеве, сярод заснавальнікаў — Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут», Інстытут кібернетыкі імя В. М. Глушкова НАН Украіны, карпарацыя IBM і інш. Універсітэт сярод іншага спецыялізуецца на падрыхтоўцы інжынераў для нафтагазавай сферы, эканамістаў, менеджараў, філолагаў-перакладчыкаў, сацыяльных работнікаў, спецыялістаў па фізічнай рэабілітацыі і інш. З’яўляецца членам Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэтаў. Універсітэт мае IV (вышэйшы) узровень акрэдытацыі. Студэнты навучаюцца па дзённай, завочнай і дыстанцыйнай формах навучання. Па выніках навучання выпускнікі атрымліваюць кваліфікацыйныя ўзроўні малодшага спецыяліста, бакалаўра, спецыяліста ці магістра, функцыянуе аспірантура і дактарантура, ваенная кафедра, маецца ўласны інтэрнат, ёсць падрыхтоўчыя курсы. Структура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia