Нацыянальная акадэмія Службы бяспекі Украіны
Нацыянальная акадэмія Службы бяспекі Украіны — вышэйшая навучальная ўстанова Службы бяспекі Украіны IV узроўню акрэдытацыі, якая знаходзіцца ў Кіеве. ГісторыяУ 1954 годзе ў Кіеве пачала падрыхтоўку кадраў школа № 204 КДБ СССР, у 1969 годзе яна ператворана ў Курсы КДБ, з 1975 года - Вышэйшыя курсы КДБ. 27 студзеня 1992 года быў створаны Інстытут падрыхтоўкі кадраў Службы бяспекі Украіны. З 17 лістапада 1995 года - гэта ўжо Акадэмія Службы бяспекі Украіны. Са жніўня 1999 года - Нацыянальная акадэмія Службы бяспекі Украіны. Сёння гэта шматпрофільная спецыялізаваная ўстанова вышэйшай адукацыі, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка, перападрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй для патрэб Службы бяспекі Украіны і іншых зацікаўленых цэнтральных органаў выканаўчай улады Украіны згодна з дзяржаўнай замовай. Структура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia