Нацыянальная акадэмія кіруючых кадраў культуры і мастацтваў
Нацыянальная акадэмія кіруючых кадраў культуры і мастацтваў — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова мастацкага профілю IV-га узроўню акрэдытацыі, якая знаходзіцца ў Кіеве. Акадэмія як ажыццяўляе перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў у сферы культуры і мастацтва, так і праводзіць падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй на ўсіх адукацыйных узроўнях. Агульная характарыстыкаЗаснавана 29 студзеня 1970 года. Першая назва - Інстытут павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры. Пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 31 жніўня 1998 года на базе інстытута створана дзяржаўная акадэмія кіруючых кадраў культуры і мастацтваў. Указам Прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі ад 12 студзеня 2010 года акадэміі прадастаўлены статус нацыянальнай. Акадэмія па выніках рэйтынгу ЮНЕСКА 2008-2018 гадоў займае першае месца сярод вышэйшых навучальных устаноў Украіны ў галіне культуры і мастацтваў. Структура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia