Дзяржаўны ўніверсітэт тэлекамунікацый

Дзяржаўны ўніверсітэт тэлекамунікацый
Державний університет телекомунікацій
Арыгінальная назва Державний університет телекомунікацій
Міжнародная назва State University of Telecommunications
Заснаваны 1957
Рэарганізаваны 2002
Тып профільны ўніверсітэт
Рэктар Уладзімір Барысавіч Талубка[1]
Краіна
Размяшчэнне
Метро Вакзальная
Юрыдычны адрас вул. Саломенская 7,
03110 г. Кіеў, Украіна
Сайт dut.edu.ua

Дзяржаўны ўніверсітэт тэлекамунікацый — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова політэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Кіеве.

Гісторыя

  • 1957 — Кіеўскі вучэбна-кансультацыйны пункт Адэскага электратэхнічнага інстытута сувязі імя А. С. Папова;
  • 1967 — Кіеўскі завочны факультэт Адэскага электратэхнічнага інстытута сувязі імя А. С. Папова;
  • 1979 — Кіеўскі філіял Адэскага электратэхнічнага інстытута сувязі імя А. С. Папова;
  • 1986 — будаўніцтва новага пяціпавярховага корпуса і дзевяціпавярховага інтэрната;
  • 1990 — арганізавана два факультэты з дзённай формай навучання: факультэт аўтаматычнай электрасувязі і факультэт шматканальнай электрасувязі;
  • 1996 — Кіеўскі інстытут сувязі Украінскай дзяржаўнай акадэміі сувязі імя А. С. Папова;
  • 2002 — Дзяржаўны ўніверсітэт інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;
  • 2013 — Дзяржаўны ўніверсітэт тэлекамунікацый.

Структура

Вучэбна-навуковыя інстытуты

  • Вучэбна-навуковы інстытут тэлекамунікацый
  • Вучэбна-навуковы інстытут інфармацыйных тэхналогій
  • Вучэбна-навуковы інстытут абароны інфармацыі
  • Вучэбна-навуковы інстытут менеджменту і прадпрымальніцтва
  • Вучэбна-навуковы інстытут гуманітарных і прыродазнаўчых дысцыплін

Навукова-даследчыя інстытуты

  • Інстытут праблем арганізацыйнага развіцця і кіравання прадпрыемствамі
  • Інстытут бяспекі інфармацыйных рэсурсаў
  • Інстытут тэлекамунікацый

Каледжы

  • Львоўскі каледж
  • Харкаўскі каледж

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya