Кірыл Уладзіміравіч Паўлючак
Кірыл Паўлючак (нар. 27 чэрвеня 1984, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца. Клубная кар’ераВыхаванец гродзенскага футбола, з 2001 года гуляў за мінскае «Дынама», дзе з цягам часу стаў асноўным абаронцам. Улетку 2009 года пакінуў мінскі клуб, пасля чаго выступаў у розных беларускіх клубах. У жніўні 2012 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро», якому дапамог выйграць Першую лігу. У сезоне 2013 быў асноўным цэнтральным абаронцам каманды, але па заканчэнні сезона пакінуў клуб. У лютым 2014 года падпісаў кантракт з малдаўскім «Зімбру»[3]. Разам з «Зімбру» выйграў Кубак і Суперкубак Малдовы. У снежні 2014 года ўслед за трэнерам Алегам Кубаравым пакінуў малдаўскі клуб[4]. У лютым 2015 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з клубам Першай лігі «Гарадзея»[5]. Дапамог «Гарадзеі» па выніках сезона 2015 выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з клубам[6]. У сезонах 2016—2018 заставаўся асноўным іграком гарадзейцаў, выступаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, толькі часам адсутнічаў з-за траўм. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[7]. У 2020 годзе стаў капітанам каманды. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею»[8] і перайшоў у мазырскую «Славію»[9]. З-за траўм рэдка з’яўляўся на полі ў складзе мазыран. У ліпені 2021 года кантракт з клубам быў разарваны[10]. У ліпені 2021 года далучыўся да «Смаргоні»[11]. З пачатку 2022 года стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і ў красавіку афіцыйна стаў іграком клуба[12]. Сезон 2023 правёў у складзе мінскага «Трактара». У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[13]. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевую зборную Беларусі. У 2008 годзе правёў тры матчы за нацыянальную зборную. Дасягненні
Грамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia