Кірыл Юр’евіч Вяргейчык
Кірыл Вяргейчык (нар. 23 жніўня 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік. Сын беларускага футбаліста, трэнера і функцыянера Юрыя Вяргейчыка. Клубная кар’ераПачынаў кар’еру ў салігорскім «Шахцёры», дзе трэнерам быў яго бацька. Паступова стаў праходзіць у асноўны склад. Другую палову 2012 года правеў у арэндзе ў «Тарпеда-БелАЗ», дзе стала выхадзіў у аснове. Пасля заканчэння сезона 2012 вярнуўся ў «Шахцёр». У сезоне 2013 стаў часцей з’яўляцца на полі, звычайна выходзячы на замену. У сакавіку 2014 года на правах арэнды перайшоў у брэсцкае «Дынама»[3], дзе стаў трывала выступаць на пазіцыі цэнтральнага або флангавага нападніка. У снежні 2014 года вярнуўся ў «Шахцёр»[4], дзе зноў стаў пераважна толькі выхадзіць на замену. У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Слуцк», але не падышоў клубу[5]. Неўзабаве далучыўся да «Нёмана», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[6]. У жніўні 2016 года, пакінуўшы гродзенскі клуб, стаў іграком «Віцебска»[7]. У «Віцебску» спачатку выхадзіў на замену, пасля стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. У сезоне 2018 з 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і дапамог ёй заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату. У студзені 2019 года, пакінуўшы «Віцебск» па заканчэнні кантракта, стаў іграком мінскага «Дынама»[8]. Не замацаваўся ў складзе мінчан, часцей выхадзіў на замену. У верасні 2020 года на правах арэнды вярнуўся ў «Віцебск»[9], па заканчэнні арэнды ў снежні 2020 года пакінуў віцебскую каманду[10], а неўзабаве развітаўся і з «Дынама»[11]. У лютым 2021 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[12]. У сезоне 2021 пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне са слуцкім клубам[13]. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Слуцк»[14] і завяршыў прафесійную кар’еру[15]. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевую зборную Беларусі. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia