Лаба́рыя лё́гачная[1] (Lobaria pulmonaria) — від ліставатых лішайнікаў сямейства лабарыевых.
Лабарыя лёгачная расце ў лісцевых і хвойных лясах і, як і многія іншыя лішайнікі, з'яўляецца індыкатарам узросту лесу, таму што на маладых і здаровых дрэвах яна прыжываецца дрэнна, а на старых і хворых утварае доўгія «бароды». Раней дастаткова шырока выкарыстоўвалася ў народнай медыцыне, але ў сучаснай медыцыне важнага значэння не мае, а выкарыстоўваецца толькі ў харчовай і парфумерных галінах прамысловасці.
Апісанне
Верхняя паверхня слаявіны ў гербарным зборы
Лабарыя лёгачная — гэта лісцевы лішайнік, слаявіна якога ў выглядзе буйналісцевых долькава-лопасцевых пласцінак[2] зялёная ці карычневая, часта з аліўкавым адценнем, скурыстая і пакрыта сеткава-рабрыстым узорам з хрыбтоў і западзін на верхняй паверхні[3]. Колер залежыць ад вільготнасці. У сырых месцах лішайнік больш зялёны, пры высыханні становіцца карычневым, сухія слаявіны паперападобныя[3]. Краі лопасцей выемчата-абрубленыя. Ніжняя паверхня слаявіны больш светлая[3], карычняватая, з розным адценнем; выпуклыя часткі звычайна голыя, а жалабкі паміж уздуццямі пакрыты лямцавым пушком і рызоідамі[3]. Кара, вонкавы ахоўны пласт на паверхні слаявіны, прыкладна параўнальная з эпідэрмісам зялёнай расліны.
Слаявіна звычайна каля 5—15 см (да 30 см) у дыяметры[4], асобныя лопасці могуць дасягаць 1-3 см у шырыню і да 7 см у даўжыню[5][6].
Сарэдыі акруглыя, бугрыстыя, развіваюцца на рэбрах верхняга боку лопасцей або па іх краях[3], часам прарастаюць у палачкападобныя ізідыі[7]. Апатэцыі дыяметрам 2—5 мм[3], развіваюцца не часта[4], размяшчаюцца на рэбрах або па краях лопасцей. Яны маюць чырванавата-карычневы дыск, які акружаны больш светлым, чым дыск, краем[3].
Слаявіна ўтрымлівае арганічныя кіслоты, ад едкага калію(руск.) (бел. колер не змяняецца, сарцавіна жаўцее, потым чырванее[3]. Як і ў іншых лісцевых лішайнікаў, слаявіна зрастаецца з субстрактам толькі адным краем і слаба прымацаваная да паверхні, на якой яна расце[4]. Размнажаецца вегетатыўна і аскаспорамі.
Распаўсюджванне
Лабарыя лёгачная ў ГерманііЛабарыя лёгачная ў ЗША
Від шырока распаўсюджаны ў Еўропе (большая частка лясной зоны, горныя раёны), Азіі, на поўдні Афрыкі, у Паўночнай Амерыцы, на заходніх ціхаакіянскіх астравах і ў Аўстраліі.
На тэрыторыі Беларусі трапляецца паўсюдна, але не часта[3]. Расце невялікімі групамі або адзіночнымі экземплярамі з дрэнна развітымі сегментамі слаявіны, без апатэцыяў (у стэрыльнай форме).
Экалогія
Аддае перавагу вільготным месцам, дзе выпадае вялікая колькасць ападкаў, асабліва ў прыбярэжных абласцях[6]. Гэты лішайнік пасяляецца ў асноўным на кары дрэў, радзей на імшыстых скалах. Расце ў старых шыракалістых лясах на ствалах дуба, ясеня, граба і іншых шыракалістых дрэў[3]. Можа сустракацца на хвойных дрэвах[3]. Аддае перавагу лесу з павышанай вільготнасцю паветра[8].
У туманныя і дажджлівыя дні лабарыя выпроствае свае лопасці і «абуджаецца ад спячкі», у якую яна ўпадае ў засушлівы перыяд. Вільготная абалонка грыба становіцца празрыстай, лёгка прапускае сонечныя прамяні, неабходныя для росту і развіцця водарасці.
Хімічны склад
Лабарыя лёгачная, як вядома, утрымлівае розныя кіслоты, агульных для лішайнікаў, такія як стыктынавую, стыктавую(англ.) (бел. , гірафоравую(англ.) (бел. і іншыя кіслоты[10][11]. Гэтыя злучэнні, вядомыя пад агульнай назвай дэпсідоны, выкарыстоўваюцца лішайнікам, каб абараніцца ад траваедных жывёл, такіх як лішайнікаедныя малюскі[12]. Лабарыя лёгачная таксама змяшчае цукровыя спірты(руск.) (бел.D-арабітол(руск.) (бел.[13], валемітол(англ.) (бел., у дадатак да шэрагу каратыноідаў(руск.) (бел. (агульнае ўтрыманне > 10 мг/кг), такіх як альфа-каратын(англ.) (бел., бэта-каратын і бэта-крыптаксантын(англ.) (бел.[10]. Верхняя кара лішайніка ўтрымлівае меланін(руск.) (бел., які экраніруе фотабіёнты ад УФ- і ФАР(англ.) (бел.-выпраменьвання[14]. Сінтэз меланінавых пігментаў у лішайнікаў узрастае ў адказ на павелічэнне колькасці сонечных прамянёў[15]. Лішайнікі, адаптаваныя да цёмных месцаў маюць талом зеленавата-шэрага колеру ў паветрана-сухім стане, тады як у раслін, што раслі на адкрытым сонцы талом можа быць цёмна-карычневага колеру. Гэта прыстасаванне дапамагае абараніць фотасімбіёнт Dictyochloropsis reticulata, які адносна кепска пераносіць высокі ўзровень асветленасці[16][17].
Розныя кіслоты, якія ўтрымлівае слаявіна, маюць выяўленую антымікробную актыўнасць[3].
Раней, з-за вонкавага падабенства гэтага лішайніка з тканкай лёгкага, яго ўжывалі пры лячэнні лёгачных хвароб, у тым ліку паводле вучэння пра сігнатуры(руск.) (бел.. Гэтае падабенства дало назву лішайніку ў розных мовах, у тым ліку, у беларускай. Кніга Джона ДжэрардаThe Herball or General Historie of plants (1597) рэкамендавала L. pulmonaria як лекавую расліну[20].
У народнай медыцыне дагэтуль выкарыстоўваецца як сродак супраць лёгачных захворванняў і сухот у выглядзе адвараў[3], а таксама пры астме, нетрыманні мачы і адсутнасці апетыту[20].
У традыцыйнай індыйскай медыцыне лабарыю лёгачную выкарыстоўваюць пры крывацёках і дэрматытах(руск.) (бел.[7], яна таксама выкарыстоўваецца як сродак ад крывахаркання індзейцамі племені Хескуіяхт(англ.) (бел. у Брытанскай КалумбііКанады[21]. Этнафітатэрапеўтычнае абследаванне горных абласцей правінцыі Малізэ ў цэнтральна-паўднёвай Італіі паказала, што лабарыя лёгачная выкарыстоўвалася там, як антысептык і для лячэння ран[22].
Адвар, прыгатаваны з гэтай расліны, аказвае процізапаленчае(руск.) (бел. і проціязвавае дзеянне[23]. Акрамя таго, было выяўлена, што метанолавы экстракт лабарыі лёгачнай аказвае ахоўны эфект на страўнікава-кішачны тракт пацукоў, магчыма, гэта звязана з памяншеннем акісляльнага стрэсу(руск.) (бел. і зніжэннем запаленчых эфектаў нейтрафілаў(руск.) (бел.[24]. Акрамя таго, метанолавыя экстракты таксама аказваюць моцнае антыаксідантнае і аднаўляльнае дзеянне, верагодна, дзякуючы наяўнасці фенольных злучэнняў[25].
Іншае
Лабарыя лёгачная выкарыстоўвалася для стварэння аранжавага фарбавальніка для воўны, пры дубленнішкур, у парфумернай прамысловасці і як інгрыдыент пры вытворчасці піва(руск.) (бел.[26][27].
Лабарыя лёгачная, як і іншыя лішайнікі, якія змяшчаюць сіне-зялёныя водарасці, асабліва ўспрымальныя да ўздзеяння кіслотных дажджоў, таму што наступнае зніжэнне pH памяншае азотфіксацыю(руск.) (бел. праз інгібіраванне водарасцевай нітрагеназай(руск.) (бел.[29].
Папуляцыя віду скарацілася па ўсёй Еўропе і лабарыя лёгачная лічыцца пад пагрозай знікнення ў многіх нізінных раёнах[30][31][32].
↑ абвгдеёжзіклмЛобария легочная // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 47. — 592 с. — 120 000 экз.
↑Tschermak–woess, Elisabeth (2007). "Dictyochloropsis Splendida (Chlorophyta), the Correct Phycobiont of Phlyctis Argena and the High Degree of Selectivity or Specificity Involved". The Lichenologist. 27 (03): 169. doi:10.1017/S002428299500020X. ISSN0024-2829.
↑Süleyman, H; Odabasoglu, F; Aslan, A; Cakir, A; Karagoz, Y; Gocer, F; Halici, M; Bayir, Y (2003). "Anti-inflammatory and antiulcerogenic effects of the aqueous extract of Lobaria pulmonaria (L.) Hoffm". Phytomedicine : international journal of phytotherapy and phytopharmacology. 10 (6–7): 552–7. doi:10.1078/094471103322331539. PMID13678242.
↑Karakus B, Odabasoglu F, Cakir A, Halici Z, Bayir Y, Halici M, Aslan A, Suleyman H. (2008). "The effects of methanol extract of Lobaria pulmonaria, a lichen species, on indometacin-induced gastric mucosal damage, oxidative stress and neutrophil infiltration". Phytotherapy Research. 23 (5): n/a. doi:10.1002/ptr.2675. PMID19107853. {{cite journal}}: |access-date= патрабуе |url= (даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
↑Odabasoglu F, Aslan A, Cakir A, Suleyman H, Karagoz Y, Halici M, Bayir Y. (2004). "Comparison of antioxidant activity and phenolic content of three lichen species". Phytotherapy Research. 18 (11): 938–941. doi:10.1002/ptr.1488. PMID15597312.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
↑Llano GA (1948). "Economic uses for lichens". Economic Botany. 2 (1): 15–45. doi:10.1007/BF02907917.
↑Campbell J, Fredeen AL (2004). "Lobaria pulmonaria abundance as an indicator of macrolichen diversity in Interior Cedar-Hemlock forests of east-central British Columbia". Canadian Journal of Botany. 82 (7): 970–982. doi:10.1139/b04-074.
↑Wirth V, Schöller H, Scholz P, Ernst G, Feuerer T, Gnüchtel A, Hauck M, Jacobsen P, John V; et al. (1996). "Rote Liste der flechten (Lichenes) der Bundesrepublik Deutschland". Schriftenreihe für Vegetationskunde. 28: 307–368.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
↑Scheidegger C, Clerc P, Dietrich M, Frei M, Groner U, Keller C, Roth I, Stofer S, Vust M. (2002). «Rote Liste der gefährdeten Arten der Schweiz: Baum- und erdbewohnende Flechten». — Bern, Bundesamt für Umwelt, Wald und Landschaft BUWAL; Birmensdorf, Eidgenössische Forschungsanstalt WSL; Conservatoire et Jardin botaniques de la Ville de Genève CJBG. 124 S.
↑Wiesław. The Lichenes, Lichenicolous and allied Fungi of Poland.Krytyczna lista porostów i grzybów naporostowych Polski. — Kraków: Instytut Botaniki im. W. Szafera PAN, 2003. — ISBN 83-89648-06-7.