Лагер НКУС для нямецкіх ваеннапалонных №271Лагер НКУС для нямецкіх ваеннапалонных № 271 — адзін з лагераў сістэмы ГУЛАГ для ваеннапалонных Вермахта, нямецкіх цывільных інтэрніраваных і ваеннапалонных армій саюзных Германіі дзяржаў, які дзейнічаў з сярэдзіны 1940-х па пачатак 1950-х гадоў у Віцебску. У лагеры знаходзіліся не толькі вайскоўцы, узятыя ў палон пад Віцебскам у 1944 годзе[1], але і палонныя і інтэрніраваныя з іншых месц. На 30 красавіка 1946 года паводле дадзеных, апублікаваных гісторыкам МУС А. Шарковым ў лагеры знаходзіліся 7 900 чалавек, з іх 389 — у лазарэце і 3 461 — у спецкамандах[2]. У шырокім доступе амаль няма звестак пра лагер № 271, але малаверагодна, што побыт і ўмовы працы зняволенных гэтага лагера, адрозніваліся ад аналагічных у Беларусі і ўсім СССР. Звычайна ваеннапалонных выкарыстоўвалі на адбудоўлі гаспадаркі горада і з канца 1940-х паступова адпраўлялі на Радзіму, пакуль лагер не спыніў існаванне. Гл. таксама
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia