Лагер НКУС для нямецкіх ваеннапалонных № 168Лагер № 168 — адзін з лагероў НКУС, які знаходзіўся ў Масюкоўшчыне. З'яўляўся часткай лагернай сістэмы для ваеннапалонных армій гітлераўскай кааліцыі і інтэрніраваных грамадзян Германіі. Заснаваны летам 1944 г. на месцы былога лагера савецкіх ваеннапалонных. Першымі зняволеннымі лагера былі ваеннапалонныя Вермахта, якіх узялі ў палон пад Мінскам. Пасля гэтага лагер актыўна папаўняўся новымі партыямі ваеннапалонных. Пастановай Дзяржкамітэта абароны ад 3 лютага 1945 г. і загадам НКУС СССР Л. Берыя ад 6 лютага 1945 г. было прадпісана вывозіць працаздольнае насельніцтва савецкай акупацыйнай зоны Германіі ў СССР для прымусовай працы па аднаўленню савецкай эканомікі. Так лагер № 168 стаў папаўняцца грамадзянскімі асобамі. У 1945 г. ў лагеры № 168 памерла 237 палонных. Памерлых хавалі на ўскраіне лагера. На красавік 1946 г. усяго ў лагеры знаходзілася 22594 чал[1]. Палонныя і інтэрніраванныя выкарыстоўваліся пры адбудове і пабудове такіх аб'ектаў, як МАЗ і МТЗ (7500 чал.), завод імя Кірава (1200 чал.), Тэатр оперы і балета (1500 чал.), Акадэмія навук (800 чал[2].), завод імя Вавілава, частку цяперашняга пр. Незалежнасці[3][4], Асмалоўка. Рэпатрыяцыя пачалася ў 1947 г. Немцам і іншым інтэрніраваным, якія вярталіся на радзіму, плацілі грошы за выкананую справу, але яны не мелі права вывозіць грошы за тэрыторыю СССР мусілі іх «атаварыць» на месцы[5][6]. Апошнімі пакінулі лагер у канцы верасня 1955 г. асуджаныя за вайсковыя злачынствы, якіх памілаваў урад СССР. Могілкі ваеннапалонных і інтэрніраваных у Масюкоўшчыне, былі знішчаны як і іншыя 77 такіх могілак на Беларусі[7][8]. Частка пахаваных там перанесена на зборныя моглікі у ХХІ ст. Гл. таксама
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia