Лагер НКУС для нямецкіх ваеннапалонных №311Лагер НКУС для нямецкіх ваеннапалонных № 311 — лагер НКУС/МУС СССР у Магілёве, у якім трымалі палонных салдат Вермахта, вайскоўцаў саюзных гітлераўскай Германіі армій і інтэрніраваных НКУС цывільных нямецкіх і венгерскіх грамадзян[1] і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў[2] для выканання прымусовай працы. Згодна архіўным дадзеным, апублікаваным гісторыкам МУС А. Шарковым, на 30 красавіка 1946 г у лагеры знаходзілася 3096, чал, з якіх 111 былі ў лазарэце і 525 у спецкамандах[3]. Паколькі гаспадарка Магілёва была разбурана на 70-80 %, яе аднаўленне часткова вырашалася сіламі ваеннапалонных[4]. У шырокім доступе практычна адсутнічае інфармацыя пра ўмовы знаходжання, аплату працы, побыт і жыццё ваеннапалонных і цывільных інтэрніраваных у лагеры № 311, але няма задакументаваных падстаў лічыць, што яны істотна адрознівалісь ад іншых аналагічных лагераў на тэрыторыі Беларусі і ўсяго СССР. Памерлых у палоне хавалі на могілках спецшпіталя № 3161. Пасля ліквідацыі лагера могілкі знаходзіліся ў заняпадзе да таго як, у супрацоўніцтве з Народным саюзам Германіі для дагляду вайсковых пахаванняў, улады горада не правялі іх добраўпарадкаванне[5]. Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia