Лагеры НКУС для нямецкіх ваеннапалонных у БеларусіЛагеры НКУС для нямецкіх ваеннапалонных у Беларусі - гэта лагеры НКУС/МУС на тэрыторыі БССР, дзе трымалі ваеннапалонных Вермахта, армій саюзніц гітлераўскай Германіі, цывільных нямецкіх грамадзян і цывільных венграў. Паводле інфармацыі А.Шаркова, доктара гістарычных навук, дацэнта, палкоўніка міліцыі, які займаўся даследаваннем гэтага пытання: "згодна ўлікам аддзела па справах ваеннапалонных і інтэрніраваных НКУС БССР на тэрыторыі Беларусі ў 1945 г. дыслакаваліся 9 лагероў і 7 спецшпіталёў, в у якіх трымалі 83159 чалавек, сярод ніх было 3734 афіцэра. У нацыянальных адносінах большасць складалі — 70020 чалавек. Акрамя таго, было 6482 аўстрыйцаў, 5384 венграў, а также 1273 прадстаўніка іншых нацыянальнасцяў, сярод якіх — румыны, італьянцы, французы, палякі, чэхаславакі, яўрэі, югаславы, бельгійцы і нават люксембуржцы[1]". Лагеры дзейнічалі пад Мінскам у Масюкоўшчыне (№ 168), пад Барысавам (№ 183), у Баранавічах (№ 410), у Бабруйску (№ 56), у Валкавыску (№ 281), у Брэсце (№ 284), у Магілёве (№ 311), Віцебску (№ 271) і Оршы (№ 189). Колькасць ваеннапалонных у лагерах Беларусі на 30 красавіка 1946 г[2]
Нямецкія ваеннапалонныя і іншыя зняволеныя лагераў актыўна ўдзельнічалі ў пабудове такіх буйных аб'ектаў беларускай эканомікі як Мінскі трактарны і Мінскі аўтамабільны заводы. Іх праца аплачвалася, але была цяжкай і ў 1946-49 гг было зарэгістравана 40 выпадкаў членашкодніцтва[4]. Таксама некаторыя сканчалі жыццё самагубствам і спрабавалі збегчы з лагера. Але гэта тэндэнцыя зніжалася адпаведна з пачаткам рэпатрыяцыі непрацаздольных немцаў. Так за адзін квартал 1945 г. былі выяўлены спробы 35 групавых пабегаў, у 1947 збеглі 140 чал. (з іх ліку 103 затрыманы), а ў 1949 г. адбыўся толькі адзін пабег[5]. Пасля рэпатрыяцыі палонных і інтэрніраваных і ліквідацыі лагероў у Беларусі засталося 77 могілак тых, хто памёр у палоне. Практычна ўсе яны ліквідаваны. Часткова астанкі пахаваных з некаторых з гэтых могілак перанесены на Зборныя могілкі былых салдат Вермахта ў 2-х гарадах Беларусі. У літаратуры і мастацтвеУскосны ўспамін пра выкарыстанне нямецкіх ваеннапалонных пры адбудове Мінска сустракаецца ў беларускага рускамоўнага паэта У. Смялоўскага: "Под Шталинградом на плен я попал / Сначала Саратов, Тамбов, Кострома, / А после войны строил в Минске дома. / Я так познакомился с вашей страной, / А в сорок седьмом возвратился домой[6]". Зноскі
Гл. таксама
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia