Лагер НКУС для нямецкіх ваеннапалонных № 410

Лагер НКУС для нямецкіх ваеннапалонных № 410 — лагер сістэмы ГУЛАГа, які дзейнічаў у горадзе Баранавічы ў 1945-49 гг[1]. У лагеры трымалі нямецкіх ваеннапалонных, якіх выкарыстоўвалі ў прымусовай працы на аднаўленне эканомікі СССР пасля Вялікай Айчыннай вайны. У лагеры маглі знаходзіцца і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў, а таксама вайскоўцы з краін-саюзніц Германіі[2]. Як і выпадку з аналагічным лагерам пад Мінскам (№ 168) акрамя ваеннапалонных у лагеры маглі знаходзіцца цывільныя грамадзяне, прымусова вывезеныя з Германіі згодна з пастановай Дзяржкамітэта абароны ад 3 лютага 1945 г. і загадам НКУС СССР Л. Берыя ад 6 лютага 1945 г[3].

Асноўная інфармацыя пра лагер 410 знаходзіцца ў занальным дзяржаўным архіве г. Баранавічы, у тым ліку планы работы зняволенных і спецданясенні аб пабегах ваеннапалонных[4].

Гл. таксама

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya