Леанор (прынцэса Астурыйская)
Леанор, прынцэса Астурыі (Леанор дэ Тодас лос Сантас дэ Бурбон і Арціс; нар. 31 кастрычніка 2005, Мадрыд) — прынцэса Астурыйская, спадчынніца іспанскага прастола з 19 чэрвеня 2014 года, старэйшая дачка і дзіця ў сям’і караля Іспаніі Філіпа VI і яго жонкі Летысіі, унучка караля Іспаніі Хуана Карласа I і каралевы Сафіі. Старэйшая сястра інфанты Сафіі. БіяграфіяІнфанта Леанор нарадзілася ў 1:46 ночы 31 кастрычніка 2005 года. Яна стала першым дзіцем у сям’і спадчыннага прынца Феліпэ і яго жонкі Летысіі, народжанай Арціс Ракасалана. Нарадзілася інфанта з вагай у 3,5 кг і ростам 47 см. Інфанта была хрышчоная ў палацы Сарсуэла кардыналам Антоніа Роўка Варэла 14 студзеня 2006 года. Традыцыйна, Леанор была хрышчоная вадой з ракі Іардан. Яна атрымала імя Леанор дэ Тодас лос Сантас дэ Бурбон і Арціс. Яе хроснымі сталі кароль і каралева Іспаніі — бабуля і дзядуля па лініі бацькі. 25 лютага 2006 года іспанскі каралеўскі дом пацвердзіў інфармацыю аб тым, што ствалавыя клеткі з пупавіны інфанты былі замарожаны і захаваны ў банку крыві ў Тусоне, штат Арызона. Клеткі будуць замарожаны прынамсі 15 гадоў разам з клеткамі 18 000 іншых дзяцей. Інфанта стала не першай асобай каралеўскай крыві, у якой былі ўзяты ствалавыя клеткі. Першым стаў дацкі прынц Крысціян, які нарадзіўся ў 2005 годзе. Інфанта Леанор хадзіла ў дзіцячы сад для дзяцей іспанскай каралеўскай гвардыі, а з 15 верасня 2008 года яна наведвае школу Санта-Марыя-дэ-лос-Расалес каля Мадрыда. У гэтай школе вучыўся і яе бацька прынц Феліпэ. ТытулыЯк спадчынніца Іспанскага прастола носіць тытул прынцэсы Астурыйскай. Акрамя таго, паводле артыкула 57 Канстытуцыі Іспаніі носіць таксама наступныя дадатковыя тытулы:
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia