Леў Васіль Сапега
Леў Васіль (Леан Базылі) Сапега (20 сакавіка 1652 — 9 лістапада 1686, Варшава) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Падскарбі надворны літоўскі (з 1681). БіяграфіяУ 1663—1668 гадах вучыўся ў Віленскай акадэміі. Пасля падарожнічаў па Еўропе, быў у тым ліку ў Парыжы. Каля 1673 года вярнуўся на радзіму. Быў паслом на соймы 1678, 1681 і 1683 гадоў. Стольнік вялікі літоўскі з 1679 года, надворны падскарбі літоўскі з 1681 года. Браў удзел у Венскім паходзе 1683 года. У 1684 годзе стаў таксама генералам літоўскай артылерыі. Памёр 9 лістапада 1686 года ў Варшаве пасля выпадковага стрэлу з пісталету. Сям’яПаходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, малодшы сын вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна і яго другой жонкі Ганны Барбары Копаць. Меў братоў Казіміра Яна, Бенедыкта Паўла і Францішка Стэфана. Не паспеў ажаніцца і не пакінуў нашчадкаў. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia