Сідар Васілевіч Копаць
Сідар Васілевіч Копаць, Копаць Васілевіч (2-я палова XV ст. — май 1531) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Пісар вялікі літоўскі (?—1531). Адначасова маршалак гаспадарскі (1520—1531). Тым жа часам намеснік жыжморскі (1510—1514), перавальскі (1516—1531), медніцкі (1526—1531), дзяржаўца дарсунішскі (1520-я — 1531).[6] БіяграфіяЗ роду смаленскіх баяр Копцяў, сын пісара гаспадарскага Васіля Копця. Пад імем Сідар згадваецца толькі ў дакументах ужо 1560—1570-х гадоў. Вядомы з 1501 года калі прасіў вялікага князя Аляксандра пацвердзіць свае смаленскія маёнткі праз крадзеж дакументаў на іх. Прыкладна з 1506 года служыў у Канцылярыі. Пры двары пана Копця Васілевіча цанілі як дасведчанага канцылярыста і рэдка адпускалі па справах не датычных дзейнасці Канцылярыі. Толькі аднойчы ў 1511 годзе ён накіраваны гаспадаром як пасол да Паноў-Рады.[7] На Попіс 1528 года ставіў 38 «коней», то бок валодаў агулам 304 службамі сялян. Сам пан Копаць Васілевіч быў адным з кіраўнікоў складання гэтага Попісу, апошняй з найбольш значных яго прац у Канцылярыі.[8] Свой галоўны маёнтак Вяйсея атрымаў у 1516 годзе ад гаспадара абменам на Гошчава Слонімскага павета. Ажаніўся позна з маладой княжной Мар’яй, дачкой князя Канстанціна Крошынскага, якая перажыла мужа на 40 гадоў, пасагам былі 30 службаў «двара» Дубна Гарадзенскага павета. Таксама пану Копцю Васілевічу належалі сёлы Аполле і Русілы Берасцейскага павета і сяло Дзебрава Лідскага павета[6], маёнтак Копцева. Пахаваны ў саборнай царкве Прачыстай Багародзіцы Пячэрскай ў Кіеве.[9] Сям’яУ шлюбе з княжной Мар’яй з Крошынскіх мелі прынамсі сямёра дзяцей, на час смерці бацькі трое сыноў былі непаўналетнія.[10]
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia