Луітпольд Баварскі
Луітпольд Карл Іосіф Вільгельм (ням.: Luitpold Karl Joseph Wilhelm; 12 сакавіка 1821, Вюрцбургская рэзідэнцыя — 12 снежня 1912, Мюнхен) — прынц-рэгент Баварыі з 10 чэрвеня 1886 года, трэці сын караля Людвіга I і брат караля Максіміліяна II, прадстаўнік дынастыі Вітэльсбахаў. Фактычна з’яўляўся кіраўніком Баварыі ў часы валадарства сыноў апошняга — Людвіга II і Ота I. Яго сын стаў апошнім каралём Баварыі — Людвігам III. БіяграфіяМеркавалася, што Луітпольд і яго нашчадкі атрымаюць у спадчыну грэчаскі трон, які займаў яго брат Атон. Аднак грэчаскі закон патрабаваў ад прэтэндэнта на прастол пераходу ў праваслаўе, а Луітпольд не жадаў гэтага рабіць. У 1862 годзе Атон быў зрынуты. Ён завяшчаў свае правы на прастол брату, аднак Луітпольд ніколі не ўспамінаў пра гэта. Луітпольд браў удзел у Франка-прускай вайне. Рэгенцтва![]() У 1886 годзе Луітпольд стаў рэгентам свайго псіхічнахворага пляменніка Людвіга II і застаўся рэгентам і пасля смерці апошняга з прычыны душэўнай хваробы караля Ота I. Таямнічая смерць Людвіга II спрыяла з’яўленню чутак пра тое, што за гэтым стаіць Луітпольд, аднак дзякуючы сваім асабістым якасцям ён стаў адным з самых папулярных кіраўнікоў Баварыі. Адным з яго першых дзеянняў у новым статусе стала адкрыццё для публікі 1 жніўня 1886 года некалькіх палацаў Людвіга II. Гады рэгенцтва Луітпольда былі адзначаны велізарнай мастацкай і культурнай актыўнасцю ў Баварыі, дзе яны вядомыя як ням.: «Prinzregentenjahre» ці ням.: «Prinzregentenzeit». Баварыя квітнела пры ліберальным урадзе, а Мюнхен ператварыўся ў культурны цэнтр Еўропы. Томас Ман у 1902 годзе напісаў пра гэты перыяд «Мюнхен, які ззяў» (лац.: Gladius Dei). У гонар Луітпольда мноства вуліц у баварскіх гарадах называюцца Prinzregentenstraße або Luitpoldstraße. Яго імя носяць многія ўстановы культуры, уключаючы Prinzregententheater у Мюнхене і Luitpoldarena і Luitpoldhalle у Нюрнбергу. Існуе нават асобная кулінарная страва — «Торт прынц-рэгента» (ням.: Prinzregententorte) — шматслаёны пірог з вяршкамі і шакаладам, названы ў яго гонар. Трэба заўважыць, што падчас рэгенцтва Луітпольда адносіны паміж баварцамі і прусакамі знаходзіліся на пункце замярзання антыкаталіцкай кампаніі «Культуркампф», якую праводзіў Бісмарк у Прусіі. Таксама Баварыю не зусім задавольвала стратэгічнае лідарства Прусіі ў імперыі. Луітпольд пахаваны ў Мюнхене ў цэрквы тэацінцаў. Сям’яЛуітпольд быў у шлюбе з эрцгерцагіняй Аўгустай Фердынандай Аўстрыйскай, другой дачкой вялікага герцага Тасканы Леапольда II. У мужоў нарадзілася чацвёра дзяцей:
У наш час главой дому Вітэльсбахаў з’яўляецца прапраўнук Луітпольда і праўнук Людвіга III Франц (з 1996 года). Зноскі
Спасылкі
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
|
Portal di Ensiklopedia Dunia